Воскресенье, 09 ноября 2014 16:16

Самы вялiкi сельсавет

mpravda.by
Самы вялiкi сельсавет mpravda.by

На пасадзе старшыні Уздзенскага сельвыканкама Леанід Дубовік шчыруе ўжо трынаццаты год. 

За гэты час вывучыў свой рэгіён, людзей, ведае, чым яны дыхаюць. Праўда, некалькі разоў работу па знаёмству з вяскоўцамі Леаніду Віктаравічу даводзілася пачынаць наноў — у сувязі са зменамі межаў Уздзенскага сельсавета. Так, у 2010-м прайшла першая хваля пераўтварэнняў, калі далучылі значную частку Целякоўскага сельсавета. Да ўсяго, аддаленую — 18 кіламетраў ад адміністрацыйнага будынка, які знаходзіцца ў райцэнтры. Праз населеныя пункты пралягае праязная дарога рэспубліканскага значэння, а гэта накладае адказнасць і дадае турботаў. У 2013-м прайшла аптымізацыя сельсаветаў. Частку, далучаную ў 2010 годзе, пераразмеркавалі ў Дзешчанскі сельсавет. А да Уздзенскага затое далучылі цэлы Літвянскі і большую частку Сямёнавіцкага.

Так атрымаў Леанід Дубовік у падпарадкаванне самы вялікі сельсавет Уздзеншчыны: 45 населеных пунктаў, пад чатыры тысячы вяскоўцаў, звыш 70 кіламетраў дарог. Гэта значыць, што пад увагай старшыні — і платы, і праезная частка, і абкошванне тэрыторый, і грамадскія студні. Зрэшты, за добраўпарадкаваннем апошніх Леанід Віктаравіч прапануе сачыць самім людзям, бо грошай на гэта ў сельвыканкама няма.

«Возьмем студні, якія знаходзяцца ў людзей на падворках, — разважае Леанід Дубовік. — Яны ж іх рамантуюць і чысцяць самі. З грамадскімі яшчэ прасцей, бо імі карыстаюцца звычайна 5—6, а то і больш чалавек. У кожнага ёсць дзеці, унукі. Зрэшты, калі людзі сумленныя, ім не трэба падказваць. Але ёсць і такія, якія патрабуюць зрабіць гэта за іх. Таму тут ёсць пэўныя праблемы. Між іншым, цяпер жа кожны можа сабраць грошы і замовіць майстроў, каб прабіць свідравіну на ўласным падворку».

Вядома, ва ўсіх сельвыканкамах Міншчыны праблемы прыкладна аднолькавыя, толькі дзесьці яны большыя, дзесьці — меншыя. Розныя і шляхі вырашэння. Тэрыторыя Уздзенскага сельсавета не толькі самая вялікая, але і размешчана вакол горада.

«З якога боку ні вазьмі ўезд у наш райцэнтр, усюды мая тэрыторыя, — падкрэслівае Леанід Дубовік. — Гэта, зразумела, вялікі аб’ём работ. Па сутнасці, наша тэрыторыя — твар раёна, які трэба прадстаўляць дастойна». Яшчэ адзін пастаянны клопат старшыні — грамадзянскія могілкі. Іх на тэрыторыі — ажно 23. На чатырох зараз хаваюць сваіх памерлых і гараджане. І вось тут узнікаюць пытанні па добраўпарадкаванні. Актыўна супрацоўнічае Уздзенскі сельвыканкам у плане добраўпарадкавання з чатырма сельгаспрадпрыемствамі, размешчанымі на яго тэрыторыі. Па меры магчымасці пытанні і праблемы тут вырашаюць. А іх, апрача апісаных, яшчэ вельмі і вельмі шмат. Але гэта — рэаліі нашага жыцця. Прыемна, што старшыня Уздзенскага сельвыканкама Леанід Дубовік аказаўся даўнім прыхільнікам «МП». Выпісвае нашу газету, каб заўсёды быць у курсе ўсіх абласных навінаў. 

Прочитано 1913 раз
Оцените материал
(0 голосов)

Год малой родины

 

Выборы 2018

 

Подписка

 

Система «Расчёт»