Четверг, 11 сентября 2014 16:34

Кожная вёска i кожны падворак

mpravda.by
Кожная вёска i кожны падворак pics.livejournal.com

У бліжэйшы час сесіі сельскіх Саветаў дэпутатаў павінны дапоўніць і зацвердзіць планы па навядзенні парадку ў вёсках. Аб гэтым «МП» паведаміў старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Ліпніцкі. 

— На працягу апошніх год у плане навядзення парадку ў вобласці зроблена многае, і мы маем станоўчыя вынікі — гаворка аб паляпшэнні інфраструктуры, чысціні на вуліцах населеных пунктаў, вырашэнні праблем з пустазеллем, — зазначыў старшыня абласнога Савета дэпутатаў. — Разам з тым калі-нікалі ў вёсках кідаюцца ў вочы архітэктурныя хібы, сустракаюцца непрывабныя гаспадарчыя пабудовы каля цэнтральных вуліц, дахі з замшэлым шыферам. І сітуацыю трэба выпраўляць.

З улікам гэтага, зазначыў Іван Ліпніцкі, Мінаблвыканкам і абласны Савет дэпутатаў вызначылі, што да навядзення парадку на зямлі трэба падыходзіць больш маштабна менавіта ў архітэктурным плане — для змянення эстэтычнага аблічча кожнага населенага пункта. У прыватнасці, сесіі ўсіх сельскіх Саветаў Міншчыны павінны прыняць рашэнні аб канкрэтных напрамках дзейнасці на ўсіх вуліцах і ў падворках — маюцца на ўвазе прывядзенне ў парадак гаспадарчых пабудоў і дахаў, фарбаванне дамоў і платоў, іншыя работы.

— Зразумела, што гэта справа не аднаго дня, — адзначыў Іван Ліпніцкі. — Мы плануем, што работы працягнуцца прыкладна да мая-чэрвеня 2016 года. Да таго часу згодна з распрацаванымі і зацверджанымі сельскімі Саветамі дэпутатаў планамі па добраўпарадкаванні паступова павінны быць прыведзены ў належны стан усе 5.230 вёсак, якія знаходзяцца на тэрыторыі Міншчыны. Прычым мы разлічваем, што ў работах возьмуць актыўны ўдзел не толькі цяперашнія жыхары населеных пунктаў, але і людзі, якія ў іх нарадзіліся, — кожны з нас павінен несці адказнасць за сваю малую радзіму і ганарыцца ёю.

Прочитано 1854 раз
Оцените материал
(0 голосов)

Год малой родины

 

Выборы 2018

 

Подписка

 

Система «Расчёт»