Четверг, 30 октября 2014 15:09

...I храм дабудаваць

...I храм дабудаваць vyatka.ru
Светлана АДАМОВИЧ

Эл. почта Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Выязную прыёмную ў Язылі, што ў Старадарожскім раёне, вырашана было правесці не выпадкова. Менавіта адтуль прыйшоў у «Мінскую праўду» ліст без подпісаў. 

Маўляў, пытанні з лазняй. Са студзеня яна не працавала. Узімку там было холадна, антысанітарыя. Будынак узведзены ў савецкія часы па тыпавому праекту. Раней там была пральня, цяпер няма. Вакол лазні пустазелле, смецце. Жыхары неаднаразова звярталіся да старшыні сельвыканкама і атрымлівалі адзін адказ: «Будзем рамантаваць». А калі?

Гэты ліст знаходзіўся на кантролі ў «Мінскай праўдзе». Да вырашэння праблемы падключыўся старшыня Старадарожскага райвыканкама Сцяпан Чачуха. Але найперш прашу патлумачыць сітуацыю іншых адказных асоб. «

Лазня не тое каб некалькі год не працавала, — заўважае старшыня Языльскага сельвыканкама Віктар Палаўчэня. — Узімку яна дзейнічала. Магчыма, было халаднавата. Народу наведваецца туды няшмат, таму пакінулі толькі адну яе палавіну. І раз на тыдзень яна працавала. А тады прагарэў кацёл у парылцы, узніклі праблемы з трубамі. Трэба было рабіць рамонт, але ў мясцовай гаспадаркі не знайшлося часу, трохі зацягнулі. Зараз лазню адрамантавалі, будзе працаваць. А вось колькі будзе хадзіць туды людзей? У большасці ж свае лазні, дома ставяць ванны, душавыя кабіны. На фермах, майстэрнях работнікі таксама маюць магчымасць прыняць душ».

Старшыня ААТ імя Скварцова і Маёрава Васіль Ільюшчэня аб праблеме з лазняй распавядае досыць эмацыянальна: «Канешне, у сувязі з цяжкім матэрыяльным становішчам мы апошнім часам перасталі ўдзяляць належную ўвагу аб’ектам сацкультбыту. Калі лазня ёсць, яна павінна працаваць. Хаця ўтрымліваць для 10 аматараў пары лазню, лазеншчыка, прыбіральшчыцу, вы зразумейце, таксама дорага для гаспадаркі. Вось лазня павінна працаваць, а лазеншчыка — не знайсці! Мой намеснік, была справа, сам рэзаў дровы ды падкідваў. Але ж гэта не выйсце. Такая ж сітуацыя была ў Аточцы. Прашу ў людзей: «Ну выберыце таго, хто будзе паліць у лазні». Не хочуць. Але ж і мае спецыялісты не будуць гэтым займацца».

... І вось Васіль Ільюшчэня адвозіць нас да лазні. Яе будынак сапраўды ўражвае памерамі. Вакол пакошана. Унутры зроблены ўсе неабходныя работы. На дзвярах графік працы і кошт білета — 20.000 рублёў. Пытаюся пра кошт да рамонту. Адказваюць — 2.000 рублёў. Цікава, колькі прыйдзе чалавек у гэтую суботу? Абавязкова пасля папытаюся.

А пакуль старшыня Языльскага сельвыканкама Віктар Палаўчэня распавядае пра іншыя праблемы свайго сельсавета. Сюды ўваходзяць 25 населеных пунктаў. На тэрыторыі размешчана 12 могілак. Пытанні, з якімі прыходзяць да старшыні сельвыканкама, самыя розныя. Дзесьці асфальт ужо з вялікімі выбоінамі, дзесьці яго ўвогуле няма, просяць павялічыць колькасць лямпаў вулічнага асвятлення. І ў гэтым аграгарадку, як і ў саміх Старых Дарогах, якраз непадалёк ад сельвыканкама ўзвышаецца прыгожы, але недабудаваны храм, які ўзводзіцца на ахвяраванні грамадзян. Тут спадзяюцца дабудаваць яго яшчэ сёлета.

P.S. Патэлефанавала старшыні Языльскага сельвыканкама Віктару Палаўчэні, каб папытацца пра колькасць наведвальнікаў абноўленай лазні. Даведалася, што прыйшло туды ў першую пасля рамонту суботу шэсць чалавек. За паўтара ж месяца лазню наведалі ў агульнай складанасці каля 50 аматараў лёгкай пары.  

Прочитано 2639 раз
Оцените материал
(0 голосов)

Год малой родины

II Европейские игры

Молодежная политика

 

Телефон доверия

Подписка

 

Система «Расчёт»