Четверг, 30 октября 2014 15:15

Папрацавалi на карысць раёна

Папрацавалi на карысць раёна knews.kg
Галина ГРИЦКЕВИЧ

Эл. почта Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

На Бярэзіншчыне заканчваецца восеньскі месячнік па навядзенню парадку на зямлі, добраўпарадкаванню і азеляненню тэрыторый. Як зазначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Анатоль Зябко, амаль кожны жыхар унёс уклад у агульную справу.

— Работнікі прадпрыемстваў і арганізацый Бярэзіншчыны аднымі з першых выйшлі прыбраць вуліцы і дарогі ад апалай лістоты, навесці парадак на тэрыторыі сваіх устаноў і вакол іх, — патлумачыў Анатоль Зябко. — Акрамя таго, работнікі гарадскіх прадпрыемстваў выязджалі ў аддаленыя і маланаселеныя вёскі, жыхары якіх па стану здароўя або з-за ўзросту не могуць самастойна прыбраць вуліцу, згрэбці лісце. Так, прадстаўнікі філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» — ДРБУ-192 у аддаленых населеных пунктах прыбіралі кінутыя ўчасткі зямлі, высякалі старыя дрэвы.

Паводле слоў старшыні раённага Савета дэпутатаў, на прапанову зрабіць свой горад і раён больш прыгожымі і чыстымі адгукнулася амаль усё насельніцтва Бярэзіншчыны. Жыхары раёна прыбіралі смецце з уласных падворкаў і дваровых тэрыторый, зносілі або рамантавалі старыя платы, устанаўлівалі новыя

. — Прайшоў чарговы суботнік. Удзел у ім, дарэчы, прынялі не толькі працоўныя калектывы, але і многія грамадзяне, школьнікі, — адзначыў Анатоль Зябко. — Вучні гарадскіх устаноў адукацыі наводзілі парадак у цэнтральным скверы, а таксама ў скверах па вуліцах Камсамольскай і Паркавай. Добра праявілі сябе і навучэнцы сельскіх школ. Працоўныя калектывы разам з камунальнікамі наводзілі парадак ля берага ракі Бярэзіны і дома графа Патоцкага, прыбіралі могілкі, ліквідоўвалі несанкцыянаваныя звалкі.

Як зазначыў старшыня райсавета, месячнік па навядзенню парадку на зямлі, добраўпарадкаванню і азеляненню тэрыторый праходзіць з пачатку кастрычніка па 1 лістапада. «За гэты час бярэзінцы паспелі зрабіць усё магчымае, каб зімою снег лёг на чыстую зямлю», — запэўніў Анатоль Зябко.

Прочитано 1882 раз
Оцените материал
(0 голосов)

Год малой родины

 

Выборы 2018

 

Подписка

 

Система «Расчёт»