Вторник, 23 сентября 2014 17:07

Каб працаваць не дарэмна

Старшыня Сейлавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Васіль Чычко і стараста вёскі Кунаса, дэпутат сельсавета Наталля Мядзвецкая. Старшыня Сейлавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Васіль Чычко і стараста вёскі Кунаса, дэпутат сельсавета Наталля Мядзвецкая. Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ
mpravda.by

Эл. почта Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

На тэрыторыі Сейлавіцкага сельсавета на Нясвіжчыне ёсць вёскі, дзе жыццё кіпіць круглы год. Але ёсць і такія, якія на зіму заміраюць і толькі з надыходам цяпла ў пакінутыя хаты вяртаюцца дачнікі, на бацькоўскія соткі прыязджаюць дзеці.

На добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі летась тут выдаткавана амаль 127 мiльёнаў рублёў.

— Калі атрымліваецца каму-небудзь дапамагчы, адчуваеш, што працуеш недарэмна, — зазначае старшыня Сейлавіцкага сельсавета Васіль Чычко. — Прі гэтым фармальны падыход не вырашае праблему, а толькі раздражняе людзей. Спектр пытанняў, якія даводзіцца вырашаць старшыні, вельмі шырокі. І нельга сказаць, што больш важна: каб на тэрыторыі сельсавета не было праблемных сем’яў, каб адзінокая бабуля мела дровы на зіму або каб у завею дарогі своечасова расчышчаліся. Кожнае пытанне актуальнае па-свойму. Васіль Рыгоравіч стараецца быць максімальна карысным і пенсіянеру, і школьніку. На тэрыторыі сельсавета 15 населеных пунктаў, у якіх па стану на 1 студзеня 2014 года пражываюць 2.710 чалавек, у тым ліку 373 жыхары ва ўзросце да 18 гадоў і 762 пенсіянеры. Быць у курсе ўсіх спраў яму дапамагаюць старасты вёсак — гэта і мясцовая «гарачая лінія», і «хуткая дапамога», праваднікі, які даводзіць да сваіх аднавяскоўцаў інфармацыю пра ўсё, што адбываецца ў грамадстве, раёне, сельсавеце. Старасты дапамагаюць сельвыканкаму вырашаць найбольш актуальныя праблемы, якія ўзнікаюць на месцах. У першую чаргу гэта датычыцца добраўпарадкавання вясковых могілак, падтрымання парадку ў населеных пунктах, утрымання грамадзянамі ў належным стане сваіх прыдамавых тэрыторый.

На тэрыторыі Сейлавіцкага сельсавета зарэгістраваны 1.134 асабістыя падсобныя гаспадаркі, у якіх утрымліваюцца 120 кароў. Закупам малака ад насельніцтва ахоплены ўсе вёскі сельсавета. За восем месяцаў 2014 года ў грамадзян закуплена 476 тон малака, што ў разліку на адну карову склала 3.972 кг. Сярод малаказдатчыкаў лідзіруюць Аляксандр Раўгейша, які здаў дзяржаве 20.359 кг малака, Валянціна Андрэенка (17.149 кг) і Зоя Васіляускас (16.701 кг). Добра арганізаваная праца па закупу малака дазваляе Сейлавіцкаму сельсавету на працягу шэрагу год, уключаючы і бягучы, лідзіраваць у раёне па гэтаму кірунку.

Паслядоўна выконваецца задача па скарачэнню колькасці пустуючых і старых дамоў у сельскай мясцовасці. Так, сёлета на тэрыторыі сельсавета знесены чатыры старыя пуставаўшыя будынкі, яшчэ адзін дом будзе знесены да канца года. Падрыхтаваны і перададзены дакументы ў камісію па ўключэнню ў рэгістр пустуючых домаўладанняў яшчэ на 10 будынкаў.

— На іх месцы выдзяляюцца ўчасткі сельскагаспадарчым арганізацыям для будаўніцтва жылля сваім работнікам, — працягвае Васіль Чычко. — Там ужо маюцца ўсе сеткі камунікацый, таму на ўзвядзенні дома эканомяцца значныя грашовыя сродкі. Заадно паляпшаецца выгляд населенага пункта, замест непрывабнай старой хаты красуецца новенькі домік. У Сейлавічах, Затур’і і Юшавічах у 2013 годзе было здадзена сем дамоў, будаўніцтва яшчэ шасці там вядзецца ў бягучым годзе. Таксама актыўна купляюць сёння пустуючыя домаўладанні і дачнікі, у прыватнасці, мінчане і несвіжане. Месцічы надта палюбілі святы вёсак.

— Як паказала практыка, — гаворыць Васіль Рыгоравіч, — такія мерапрыемствы для сельскіх жыхароў вельмі карысныя. Гэта добрая нагода сказаць удзячнае слова ў адрас руплівага працаўніка, назваць у якасці прыкладу сямейную пару, якая пражыла ў ладзе ды згодзе не адзін дзясятак год. Гучаць цудоўныя песні ў выкананні нашых самадзейных артыстаў. На такіх неафіцыйных сустрэчах закранаюцца пытанні па навядзенню парадку, адзначаюцца лепшыя гаспадары. У Сейлавіцкім сельсавеце гэта Віктар Азарка, Кацярына Рымша, Алена Багдановіч, Ігар Лукашэнка і іншыя. 

Прочитано 2750 раз
Оцените материал
(1 Голосовать)

Год малой родины

II Европейские игры

Молодежная политика

 

Телефон доверия

Подписка

 

Система «Расчёт»