Вторник, 23 сентября 2014 17:28

Груздава добра жыве

Груздава добра жыве Фото Марины СЛИЖ
Марина СЛИЖ

Эл. почта Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Вёска Груздава, што ў Маладзечанскім раёне, стаіць пры самай дарозе. Дагледжаная, чысценькая, яна заўсёды нібыта ў чаканні гасцей: агароджы пафарбаваныя, сядзібы добраўпарадкаваныя, дамы прыгожыя. Ды і на кветкі, розныя дэкаратыўныя расліны жыхары не шкадуюць грошай. Маўляў, і сабе прыемна, і людзям ёсць што паказаць.

У зеляніне і двор вясковай старасты Ніны Станевіч. Жанчына кажа, што праца як на зямлі, так і па гаспадарцы ёй толькі ў радасць. Бо ніколі не ўмела сядзець склаўшы рукі. І як змоладу, так і цяпер не разумее людзей, што скардзяцца на жыццё, нічым не цікавяцца. 18 год ёй было, калі землякі ўпершыню выбралі дэпутатам сельскага Савета. Цяпер жанчыне за 70, а яна ўсё яшчэ працуе на іх карысць, стараецца, чым можа, дапамагаць.

«На пасадзе старасты я з 2000-го, — смяецца Ніна Аляксандраўна. — Людзі ведаюць мяне, я — іх, таму разам нам лёгка і добра. Трымаем у парадку вёску, вырашаем розныя надзённыя пытанні, радуемся, што наша Груздава прыгажэе».

Да «Дажынак» тут памянялі і пафарбавалі агароджы, прывялі ў парадак сядзібы. А якія святы вёскі праводзяць! І ўсюды Ніна Станевіч першая. Яна і завадатар, і арганізатар, і галоўны натхняльнік. «Адна я нікуды б не паспела, і ні з чым бы не справілася, — кажа жанчына. — Але ж практычна ў кожным двары маю памочнікаў. Заўсёды зразумеюць і падтрымаюць Ірына Свірская, Лія Канановіч, Павел Бажко, Таццяна Туронак, Любоў Бажко. Смела стукаюся ў дзверы і да сем’яў Іванкевіч, Карповіч, Cмірновых, Каралевіч». Усёй вёскай ладзілі і 580-годдзе населенага пункта. Гасцінныя груздаўцы, каб пачаставаць шматлікіх гасцей, сталы накрывалі прама на вуліцы.

Дымілася ў чыгунах бульбяная бабка, смачна пахла верашчака, шкварчэлі ў патэльнях сялянская кілбаса і сала. З лёгкай рукі старасты вёска стала раптам маладой, рухавай і нават галасістай. Спецыяльна да свята, нягледзячы на тое што сваёй клубнай установы ў іх няма, мясцовыя жанчыны аб’ядналіся ў вакальны гурт і выйшлі на сцэну з дэбютнай праграмай.

На сённяшні дзень у вёсцы Груздава 98 двароў. «Людзі жывуць дружна, — кажа Ніна Аляксандраўна. — Падтрымліваюць адно аднаго, калі трэба — дапамагаюць». Не саромеюцца ісці са сваімі праблемамі, патрэбамі і да старасты. Яна ж мясцовая. А значыць, свая! У Палачанскім сельсавеце нарадзілася, вырасла. Сюды ж вый шла замуж, а пасля яшчэ 57 год адпрацавала на карысць роднай гаспадаркі. Была і старшынёй прафкама, і намеснікам старшыні калгаса. Работы не баялася, і да людзей старалася ісці з адкрытай душой.

«Вы ведаеце, — кажа Ніна Станевіч на развітанне, — нам жа цяпер лепш, чым гарадскім. — Жывём заможна, дыхаем чыстым паветрам, у дамах вада, сучасная бытавая тэхніка, прыродны газ падведзены».

Прочитано 2054 раз
Оцените материал
(1 Голосовать)

Год малой родины

 

Выборы 2018

 

Подписка

 

Система «Расчёт»