Пятница, 02 октября 2015 17:03

Школьныя хваробы пакінем за парогам

Светлана ХОРСУН

Эл. почта Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
З пачаткам новага навучальнага года ў нашай сям’і пачынаюцца бясконцыя праблемы са здароўем: старэйшаму сыну даводзіцца шукаць новыя акуляры, бо прагрэсіруе блізарукасць. У сярэдняй дачкі «прачынаецца» гастрыт, у мінулым годзе выявілі яшчэ і скаліёз. У малодшай пачынаюцца праблемы са сном, яна пастаянна нервуецца і робіцца вельмі плаксівай. Як нам пазбавіцца ад гэтых «школьных» хвароб? Што параяць спецыялісты? Алена Абламейка, Маладзечна.

За партай — без акуляраў

Вялікі аб’ём навучальнага матэрыялу, працяглая работа на недастатковай адлегласці пры дрэнным асвятленні, агульныя захворванні, гіпадынамія, спадчыннасць — усё гэта адмоўна ўплывае на зрок. Што трэба ведаць, каб захаваць зрок школьніка, дае парады ўрач-гігіеніст Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароў’я Кацярына Сухавер.

На думку спецыяліста, дарослыя павінны сачыць за тым, каб дзіця ляпіла, малявала, разглядала ілюстрацыі, не набліжаючы прадметы да вачэй, і не больш, чым 10—15 хвілін. Не дазваляйце чытаць у ложку! Глядзець тэлевізар з абмежаваннем — 15—20 хвілін з адлегласці 2—3 метры; працаваць за камп’ютарам — 2 разы на тыдзень не пазней за 21 гадзіну. Пры гэтым адлегласць ад вачэй да экрана павінна быць не меней 50 см. Трымаць кнігу трэба на адлегласці 30—37 см, а праз кожныя 20—30 хвілін абавязкова пасядзець з заплюшчанымі вачыма 1—2 хвіліны. Карысна для дзіцячых вачэй рэгулярна рабіць гімнастыку.

Захаваем нашы вочкі!

(гімнастыка для вачэй)

Рух вачыма ўправа і ўлева

Рух вачыма ўверх і ўніз

Фіксацыя позірку на кончыку носа (выконваць 10—20 секунд, дыхаць спакойна і роўна)

Кругавыя рухі вачыма (спачатку — па гадзіннікавай стрэлцы, потым — у супрацьлеглы бок)

Морганне (15—20 секунд

)

Такія практыкаванні, на думку спецыяліста, не толькі павышаюць зрок, але і добра ўплываюць на псіхаэмацыянальны стан дзіцяці. Пры гэтым не варта забываць пра правільнае, збалансаванае харчаванне нашых школьнікаў.

Што ў меню?

Колькасць калорый, якія дзіця ат­рым­лі­вае з ежай, павінна адпавядаць яго энергазатратам, упэўнена ўрач-гігіеніст Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Валянціна Цярэшка.

Рацыён харчавання павінен быць разнастайным. Дзецям неабходна даваць рыбу, яйкі і малочныя прадукты — тое, што лепш за ўсё засвойвае дзіцячы арганізм. Важна забяс­печыць школьніку пяціразовае харчаванне праз роўныя прамежкі часу. Пажадана, каб стравы з мяса, птушкі і рыбы былі ў адварным, тушаным і запечаным выглядзе. Салаты — свежапрыгатаваныя, запраўленыя нерафінаваным алеем. Спецыяліст раіць пазбягаць кансерваваных прадуктаў, паўфабрыкатаў і салодкіх газіраваных напояў.

За перагрузкамі — неўроз

Урачы-гігіеністы звяртаюць увагу на тое, што большасць дзяцей у школьны перыяд пакутуюць ад неўрозаў. Вельмі важна бацькам своечасова звярнуць на тыя сігналы, якія падае дзіцячы арганізм, перагружаны школьнымі клопатамі.

Вас павінна насцярожыць, калі дзіця рэзка пахудзела: кантралюйце вагу школьніка не радзей аднаго разу на месяц. Сачыце за яго настроем. Не павінны застацца па-за ўвагай прыкметы дэпрэсіі: павышаная стамляемасць, слабасць і абыякавасць. Калі дзіця грызе пазногці, часта моргае вачыма, пачынае заікацца і няўважлівае на ўроку, значыць, яно ў стрэсе. Трэба перагледзець дадатковыя пазаўрочныя нагрузкі, стварыць спакойную прыемную хатнюю атмасферу, каб дзіця змагло адпачыць і аднавіць свае сілы.

Прочитано 2249 раз
Оцените материал
(1 Голосовать)

Год малой родины

 

Телефон доверия

Подписка

 

Система «Расчёт»