Пятница, 02 октября 2015 17:16

Небяспечныя суседзі

Светлана ХОРСУН

Эл. почта Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
У апошні час наша дзіця выглядае нейкім вялым, скардзіцца на болі ў жываце. Магчыма, гэта глісты? Раскажыце, калі ласка, як можна заразіцца гэтымі паразітамі і якія існуюць меры перасцярогі? Алена Сцяпанаўна, Валожын

На працягу жыцця з паразітарнымі захворваннямі сустракаецца, бадай, кожны, тлумачыць урач-паразітолаг Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага жыцця Юлія Цыліна. Аднак у асноўным пакутуюць ад паразітарных захворванняў дзеці школьнага ўзросту.

Паразітарныя захворванні — гельмінтозы — маюць шырокі дыяпазон клінічных праяўленняў. На Беларусі сустракаецца 20 відаў чарвей-паразітаў. Яны жывуць не толькі ў кішэчніку чалавека, але таксама ў мышцах, сэрцы, пячонцы, нырках, вачах, крыві. У працэсе жыццядзейнасці глісты харчуюцца пажыўнымі рэчывамі свайго носьбіта, выдзяляючы ў яго арганізм атруту. Заразіцца гельмінтамі можна праз брудныя рукі, немытую садавіну, ягады і агародніну. Яйкі паразітаў пераносяць мухі, іншыя насякомыя. Крыніцай заражэння могуць быць не зусім тэрмічна апрацаваныя мяса (асабліва свініна) і рыба, калодзежная вада. Каб пазбегнуць заражэння гельмінтамі, трэба захоўваць простыя правілы асабістай гігіены, пасля кантактавання з кошкамі і сабакамі абавязкова мыць рукі, праводзіць антыгельмінтнае лячэнне і сваіх хатніх жывёл. Ягады, садавіну, гародніну, зеляніну абдаваць кіпнем перад ужываннем у ежу. Не варта купляць з рук мясные і рыбныя прадукты, ужываць ваду з неправераных крыніц, купацца ў выпадковых вадаёмах, папярэджвае спецыяліст.

Прочитано 1625 раз
Оцените материал
(0 голосов)

Выборы 2018

 

Подписка

 

Система «Расчёт»