Среда, 14 Июнь 2017 10:08

У кішэню і з кішэні

Васіль МАЛАШЭНКАЎ


Нядаўна галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінскай вобласці апублікавала даныя аб красавіцкіх заробках і выдатках жыхароў рэгіёна ў першым квартале 2017 года.
Прапаноўваем нашым чытачам зазірнуць у «чужую» кішэню – паглядзець, хто і колькі зарабляе, а таксама на што часцей за ўсё ідуць уласныя грошы.

Хто на Міншчыне мае больш за ўсіх? Гэта, мабыць, самае цікавае пытанне. Як з геаграфічнага пункту гледжання, дык адказ прадказальны. Канешне, найбольшы сярэдні заробак у тых, хто жыве ў Салігорскім раёне: сягае за 1,2 тысячы рублёў. Мо вы падумалі пра шахцёраў? Аднак не. У горназдабываючай галіне нашага рэгіёна зарабляюць у сярэднім па 1 141 рублю. Але гэта не самая вялікая зарплата. Вышэйшая ўсё ж такі ў праграмістаў – 2 890 рублёў. Дзеля статыстычнай справядлівасці варта адзначыць, што ў параўнанні з адпаведным мінулагоднім перыядам працаўнікі лічбавай нівы сталі атрымліваць крыху менш.

Затое растуць зарплаты ў іх калег з тэлекамунікацыйнай галіны, то бок у тых, хто забяспечвае нас інтэрнэтам і тэлефоннай сувяззю. Са студзеня па красавік сярэдняя зарплата вырасла прыкладна на 5% і склала 1 149 рублёў.

Але на што мы трацім свае кроўныя? На жаль, дакладнай статыстыкі на гэты конт няма. Лічбы даюць уяўленне пра агульны расклад.
Такім чынам, у першым квартале хатнія гаспадаркі нашай вобласці 77,1% сваіх даходаў пускалі на так званыя спажывецкія выдаткі, сярод якіх ільвіную долю займаюць расходы на харчаванне – 43%. Каля 30% ідзе на набыццё нехарчовых тавараў, а на аплату паслуг – 23,5%. Пры гэтым штомесячны сярэдні рэсурс хатняй гаспадаркі – 920 рублёў.

Варта падкрэсліць: статыстыка ўлічвае не толькі грашовыя сродкі, але і кошт спажытых прадуктаў харчавання, атрыманых ва ўласнай гаспадарцы. 

Прочитано 101 раз
Оцените материал
(0 голосов)
« Август 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      
Система «Расчёт»