Пятница, 22 сентября 2017 10:21

«МП» аб'яўляе новы фотаконкурс «Усе фарбы восені»

mpravda.by

Эл. почта Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

А колькі ў восені фарбаў? Здаецца, што гэта самая яркая пара года. Прырода на вачах літаральна за лічаныя дні мяняе колер з зялёнага на жоўты, аранжавы, лімонны, залацісты, барвовы, чырвоны… Хіба гэта не казка, якая спадахвочвае нас да фотавандровак. Найперш – у сад, дзе яшчэ прыгажэюць апошнія кветкі 2017 года – хрызантэмы, гладыёлусы, вяргіні, астры… А можа, у ваш фотааб’ектыў трапіць багаты ўра­джай з вашых сотак? Ці лес з яго цудоўнымі дарамі. Ці проста дажджлівы дзень, адлюстраваны ў лужынах…

Падзяліцеся з намі, нашы дарагія чытачы, сваім восеньскім настроем праз здымкі. Пераможцы атрымаюць ва ўзнагароду ад нашага спонсара конкурсу… фарбы. З імі кожны можа адчуць сябе чараўніком – такім, як восень.

Правілы ўдзелу:

    • Дасылайце свае фатаграфіі на электронны адрас рэдакцыі  Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. да 1снежня 2017 года з паметкай «На конкурс».
    • Фота павінна суправаджацца кароткім цікавым подпісам.
    • Кожны ўдзельнік можа прадставіць на конкурс ад аднаго да трох фотаздымкаў.
    • Неабходна запоўніць заяву ў вольнай форме, дзе ўказаць імя і прозвішча аўтара фота, месца жыхарства, e-mail і кантактны тэлефон.
    • Арганізатар пакідае за сабой права не разглядаць заявы, якія не змяшчаюць поўнай інфармацыі.
    • Дапушчальныя фарматы: JPG, TIF.
    • Дасылаючы фатаграфіі, вы пацвярджаеце сваю згоду на перадачу права іх выкарыстання арганізатару конкурсу.
Прочитано 344 раз
Оцените материал
(0 голосов)
« Июль 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31            

Выборы 2018

 

Подписка

 

Система «Расчёт»