Пятница, 09 февраля 2018 16:23

Павага і гонар

mpravda.by

Эл. почта Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Дзяржаўнымі ўзнагародамі адзначаны 63 прадстаўнікі сельскагаспадарчай сферы і аграпрамысловага комплексу. Адпаведны Указ №51 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Ордэны і медалі прысвоены за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўнёсак у развіццё аграпрамысловага комплексу, сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў.

У ліку тых, хто атрымае ордэн Пашаны, – трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ «Чурлёны» Вілейскага раёна Пётр Крывіцкі, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці трактарнага парка службы механізацыі Мінскага раённага УП «Агракамбінат «Ждановічы» Міхал Саладуха. 

Медалём «За працоўныя заслугі» адзначаны чатыры прадстаўнікі вобласці. Гэта аператар птушкафабрык і механізаваных ферм цэха па гадоўлі бройлераў №2 ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» Зоя Гулецкая, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці філіяла «Пяцігор’е» ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» Валерый Каткавец, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ «Нясвіжскія Астроўкі» Аляксандр Сукала і трактарыст-машыніст ААТ «Гастэлаўскае» Мінскага раёна Андрэй Таляронак.
Віншуем землякоў! Ганарымся імі! 

Прочитано 138 раз
Оцените материал
(0 голосов)
« Август 2018 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    

Год малой родины

 

Телефон доверия

Подписка

 

Система «Расчёт»