Среда, 14 февраля 2018 08:33

Перамагае прыгажосць душы

Марына СЛІЖ

У Маладзечне феерычна і маштабна прайшоў абласны этап конкурсу «Жанчына года».
На сцэне палаца культуры – прыгажуні рознага ўзросту, розных прафесій, з розных куткоў Міншчыны. Усе яны праявілі сябе не толькі ў працы. Кожная з 26 намінантак конкурсу прадэманстравала яшчэ і лідарскія якасці, канчаткова пераканаўшы нас, што слынную гісторыю краіны без удзелу жанчын не напішаш.


– Усе яны розныя, але кожная – асоба, якая стараецца раскрыць свае здольнасці, – зазначыла падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджвання старшыня Мінскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Святлана Сарока.
Ушаноўвалі лідараў у шасці намінацыях, адзначаючы, што ролю жанчыны ўвогуле пераацаніць складана: яна і працаўніца, і маці, і гаспадыня, і творца.

У намінацыі «Духоўнасць і культура» вызначыліся настаўніца рускай мовы і літаратуры Сноўскай СШ Нясвіжскага раёна Іна Віннік, старшыня апякунскага савета Беларускага дзіцячага хоспіса Вольга Кабякова. «Гаспадыняй сяла» прызналі старшыню Курганскага сельсавета, што ў Смалявіцкім раёне, Інэсу Хвашчэўскую, «Жанчынай у навуцы» – галоўнага навуковага супрацоўніка лабараторыі рэканструктыўна-аднаўленчай хірургіі і анкамамалогіі хірургічнага аддзела РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. Аляксандрава Ніну Антоненкаву, а таксама настаўніцу інфарматыкі СШ №4 Дзяржынска Святлану Пузіноўскую і настаўніцу геаграфіі гімназіі №1 Капыля Алену Роўбуць.

Выходзілі ў гэты дзень на сцэну і жанчыны, што паспяхова працуюць у бізнесе, а таксама жанчыны-кіраўнікі, якія змаглі стварыць спрыяльныя ўмовы працы на вытворчасці. Граматы і каштоўныя падарункі з рук старшыні аб’яднанай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «АСБ Беларусбанк» Максіма Аўдзеева ў намінацыі «Лідарства і паспяховае кіраўніцтва» атрымалі генеральны дырэктар ААТ «Купалінка» Таццяна Ярота, дырэктар філіяла «Стоўбцы» ўнітарнага прадпрыемства «Мінскі мясакамбінат» Рамуальда Бурдукевіч і многія іншыя.

Цудоўным складнікам урачыстасці стаў канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь – сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Рыгора Сарокі. Пад дзівосныя мелодыі адпачывалі і змахвалі слёзы зачаравання, слухаючы вядомыя песні кампазітара Ігара Лучанка. Была сярод іх і знакамітая «Бярозка», якую аўтар прысвяціў першаму беларускаму касманаўту Пятру Клімуку. Усхвалявала яна і Валянціну Эдуардаўну Навіцкую, маці касманаўта Алега Навіцкага, якая разам з яшчэ трыма жанчынамі атрымала ў гэты дзень узнагароду ў намінацыі «Мацярынская слава».

Прочитано 104 раз
Оцените материал
(0 голосов)
« Май 2015 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Год малой родины

 

Телефон доверия

Подписка

 

Система «Расчёт»