Понедельник, 09 апреля 2018 20:32

Беларуская энцыклапедыя VS Вікіпедыя

Кацярына АГЕЕВА

У Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна прэзентавалі энцыклапедыю «Рэгіёны Беларусі.
Мінская вобласць».

 

Прадстаўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі» расказалі пра асаблівасці працы і пра вартасці свайго новага дзецішча.

– У час гаджэтаў і інтэрнэту многія пры­звычаіліся шукаць інфармацыю ў Вікіпедыі, – канстатуе галоўны рэдактар выдавецтва кандыдат гістарычных навук Ларыса Языковіч. – А між іншым, туды трапляе толькі 50% звестак, што ўтрымліваюць нашы выданні. Мы збіраем іх, як кажуць, з першых рук: звяртаемся непасрэдна ў раёны, працуем з архіўнымі матэрыяламі.

У новай энцыклапедыі – інфармацыя пра ўсе сферы жыцця сталічнай вобласці: прыроду, гісторыю, эканоміку, культуру, ахову здароўя, адукацыю, сацыяльную сферу, народную творчасць, спорт і турызм. Жыццё не стаіць на месцы, штодня адбываюцца важныя падзеі, з’яўляюцца асобы, вартыя артыкула ў энцыклапедыі, альбо адшукваюцца новыя звесткі да ўжо апублікаванага матэрыялу.

– Стварэнне энцыклапедый – працэс бяс­концы, – кажа загадчык рэдакцыі гістарычных навук Юрый Бажэнаў. – Часам патрапляем на новую тэму, якая ўвогуле раней не асвятлялася ў нашых выданнях. Напрыклад, у рэгіянальнай энцыклапедыі гэта вядомыя ў свеце беларусы савецкага часу і навейшай гісторыі. У прыватнасці, пачэснае месца ў выданні пра Міншчыну заняў вядомы савецкі скульптар, прафесар, заслужаны мастак РСФСР Рамуальд Іодка – ураджэнец горада Слуцка.

Артыкул пра Іодку якраз ёсць у Вікіпедыі. Але гэта, мяркую, адно з выключэнняў, якія пацвярджаюць правіла.

– Мы збіраем інфармацыю з першых крыніц, – падкрэслівае Вольга Князева, навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, які прымае ўдзел у працы над энцыклапедыяй. – Ездзім у экспедыцыі. Калі запытваем дакументы архіваў, часцей за ўсё з’яўляемся першымі іх даследчыкамі.

Пакуль што выдадзены дзве кнігі энцыклапедыі «Рэгіёны Беларусі», прысвечаныя нашай вобласці. Да канца года выйдзе з друку трэцяя, заключная. Цяпер пры пошуку інфармацыі пра Міншчыну будзем ведаць, да якіх крыніц звяртацца найперш. 

Прочитано 86 раз
Оцените материал
(0 голосов)
« Сентябрь 2018 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Год малой родины

II Европейские игры

Молодежная политика

 

Телефон доверия

Подписка

 

Система «Расчёт»