Понедельник, 09 апреля 2018 21:59

Бывай, «Бульбачка»!

Игорь ГОНЧАРУК

Амаль што некралог. Непадалёк ад Дома прэсы, у якім месціцца і рэдакцыя «Мінскай праўды», яшчэ зусім нядаўна была прадуктовая крама з такой адметнай назвай. Я ды мае калегі, хоць наракалі на небагаты асартымент і цеснату, нярэдка заходзілі сюды. Насамрэч, нічым асаблівым крама не вылучалася. Хутчэй наадварот. Даўно было зразумела: з «Бульбачкай» трэба нешта рабіць. Як мінімум ёй патрабаваўся рамонт. Добра, калі б памянялі гандлёвае абсталяванне і навучылі прадавачак граматна выкладаць тавар. Падумалі б, як пашырыць асартымент і, галоўнае, чым і як прывабіць пакупніка.

 

З калегам аднойчы пачалі размову на гэтую тэму і вельмі суладна прыйшлі да высновы, што няблага побач мець крамку, дзе гандлявалі б нечым накшталт фермерскай прадукцыі. Прадавалі б айчынную свежую гародніну і садавіну, квашаную капусту, мочаныя яблыкі ды салёныя агуркі, гарэхі. А яшчэ вясковае сала, каўбасы, вэнджаныя вырабы ды звычайнае мяса, насенную бульбу ды цыбулю. Можа, арганізавалі б і куток экалагічна чыстай, арганічнай прадукцыі. Зараз гэта модна і, пэўна, пакупнікі на такі тавар знойдуцца. Тады, меркавалі мы, спецыялізацыя крамы цалкам бы адпавядала яе назве.

Зрэшты, некалі «Бульбачка» задавальняла патрэбы дачнікаў і ўвогуле пакупнікоў, якім даспадобы ежа з вясковым каларытам. Але час ішоў, заняпад адчуваўся ўсё болей.

У апошнія гады «Бульбачка» нема галасіла. Ёй быў патрэбен Гаспадар, які здолее бязлітасна развітацца з негатывам мінулага. І ён знайшоўся. У выглядзе звычайнай ганлёвай сеткі, чые крамы вызначаюццца сумніўнымі акцыямі, стандартным наборам тавараў і гэткім жа стаўленнем да пакупнікоў. «Бульбачка» памерла, саступіўшы месца яшчэ аднаму безаблічнаму па сваёй сутнасці гандлёваму аб’екту.

Ці шкада мне? Так. Але шкадую не «Бульбачку», якая не выжыла ў складаным свеце сучаснага рытэйлу. Засмучае, што мы з дзіўнай лёгкасцю развітваемся са сваім, адметным, родным і порстка мяняем яго на нешта няўцямнае, тыповае, стэрыятыпнае, усярэдненае. На тое, што нас саміх робіць такімі ж – тыповымі ды ўсярэдненымі. 

Шкадую, што не знайшоўся чалавек ці арганізацыя, якія далі б нам яшчэ адзін, няхай мізэрны, драбнюсенькі шанц захаваць сваю адметнасць. А, магчыма, нешта большае... 

Прочитано 142 раз
Оцените материал
(0 голосов)
« Апрель 2015 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      

Год малой родины

II Европейские игры

Молодежная политика

 

Телефон доверия

Подписка

 

Система «Расчёт»