Понедельник, 23 апреля 2018 10:56

Не поймешь, что посеешь

Марына СЛІЖ, Марыя КУЗАЎКІНА

Корреспонденты «МП» выяснили у экспертов и огородников-любителей, как не стать жертвой «семенных» мошенников, а также изучили правила выбора посадочного материала.

Фірма цёткі Дуні

Падаконнік маёй суседкі Людмілы – быццам міні-градка. У розных ёмістасцях набіраецца сілы расада памідораў, перцаў, баклажанаў. Побач, на змочанай вадой ваце, расце салата. «Праз які тыдзень прыходзь частавацца», – рэкламуючы новыя тэхналогіі, смяецца жанчына. І тут жа дадае: «Наедку, канешне ж, ніякага. Адно карысці – насенне на ўсходжасць можна праверыць. Гэта – на тройку з плюсам».

Дачніца са стажам, пра пасадачны матэрыял яна клапоціцца загадзя. Пакупак спантанных сабе не дазваляе. Усё насенне набывае ў спецыялізаваных магазінах і толькі айчынных вытворцаў. Пры гэтым уважліва вывучаюцца як упакоўка, так і стандартныя звесткі на ёй: назва, гатункі, адрас вытворцы, вага ў грамах, партыя, тэрмін годнасці.
Расклаўшы на канапе пакецікі з насеннем, доўга разглядаю яркія абгорткі, ад якіх, здаецца, пахне сонцам, летам, і думаю пра сваю непрагматычнасць. Гэта ж трэба – увесь былы Савецкі Саюз на будучыя градкі сабрала! Спаржавую фасоль рассыпалі ў Маскве, цыбулю-парэй – у Ніжнім Ноўгарадзе, затое радыску «дублет», раннюю і смачную, – у Мінску. «Мы што, сёлета зноў будзем яе садзіць?» – зірнуўшы на барвова-ружовыя плады на пакеціку, пытаецца муж. «Будзем!» – з выклікам у голасе адказваю яму і рагачу. Бо, як кажуць, ёсць грэх.

Кожнае лета, выцягваючы з градкі за сакавітае бацвінне перарослую скарбонку вітамінаў, клянуся, што больш не буду ні садзіць, ні даглядаць. Але, як толькі прыходзіць вясна наступнага года, абавязкова кідаю ў зямлю зярняткі культуры. А раптам некаму захочацца?

«Гэта ўсё ад нашай дурной натуры», – зазначыла неяк сяброўка Вольга, якая таксама мае моду сеяць салату, што ніхто не есць, альбо рэдзьку. У выхадныя, калі людзі бавяць час на рэчцы і ездзяць на пікнікі, яна, не разгінаючыся, шчыруе на агародзе, запэўніваючы ўсіх, што на наступны год будзе разумнейшая і засее палову травой. Але толькі настае вясна – Алена зноў разбівае ўчастак на градкі. І, прыхапіўшы кошык з насеннем і вядро з расадай, садзіць, садзіць… Не важна, што з’явяцца пасля на тых кустах усяго тры памідорыны велічынёй з арэх, а на закаткі ўсё адно таматы давядзецца купляць на рынку. Галоўнае – пасадзіць, выканаць, як кажа мой добры сябар, праграму мінімум.

Каб не выкінуць грошы дарма, набываючы насенне, перш за ўсё звярніце ўвагу на ўпакоўку і абавязковыя звесткі: назва культуры і гатунку, тэрмін прыдатнасці з дакладнасцю да месяца, нумар партыі, дата фасоўкі, вага ў грамах або колькасць насення ў штуках. Не перашкодзіць і дадатковая інфармацыя: нумар фасоўшчыка, фотаздымак расліны, апісанне гатункавых якасцей, рэкамендацыі па агратэхніцы з указаннем тэрмінаў і ўмоў сяўбы, высадкі, уборкі.

 

Чалавек практычны, ён даўно ўжо падлічыў, што ад дачы адны страты. І калі скласці разам грошы, што трацяцца на гной, аратага з канём, бензін для пастаянных паездак за горад, насенне, то гароднінай можна засыпацца з галавой. Яго довады прымаюць усе, акрамя цешчы. І, мабыць, мяне. Бо сёлета, як вялікая агародніца, упершыню за апошнія гадоў 10 высеяла на расаду памідоры – айчынныя «Чэры» і «Малышок», якія набыла ў спецыялізаваным магазіне. З двух пакецікаў, дзе было каля 40 зярнят, з’явілася роўна 13 сеянцаў.

«Вось табе і правераная якасць», – пажартавала знаёмая Таццяна, якая практычна кожны год купляе насенне наўдачу і ніколі на гэту тэму не тлуміць сабе галавы. Яна ўвесь час штосьці дасейвае, падсейвае, і калі і вінаваціць каго ва неўраджаі, то толькі сябе. Маўляў, не справілася, не паспела як след дагледзець, падкарміць, паліць. І не-не, ды і ўспамінае гісторыю з насеннем, якое яе былая калега вазіла з суседняй краіны. Грошы брала добрыя, ураджай гарантавала небывалы і раздавала рэкамендацыі, як правільна садзіць, калі выбіраць ураджай, як марынаваць і захоўваць. Толькі да пошняга не дайшло. Месяц чакалі людзі ўзыходаў, а зразумеўшы, што справы – дрэнь, кінуліся на рынкі і ў магазіны.

Маю знаёмую тады выратавала суседка. Прынесла цэлы фартух каляровых анучак, у якія было ўвязана насенне буракоў, морквы, гарбузоў, кабачкоў, агуркоў. Апошнія на градках узышлі гусценька і сядзелі роўненька, як гузікі. «Фірма цёткі Дуні», – рэкламавала Таццяна гарод і казала, што, пераняўшы вопыт, пастараецца таксама атрымаць восенню сваё насенне.

Ды не там яно было. І летась, і сёлета набывала яго на рынку і ў крамах. За ўсё пра ўсё аддала 16 рублёў, яшчэ 20 адклала на расаду. «Гэта ж колькі трэба было набраць на гэтыя грошы насення, калі пачак морквы каштуе 56 капеек, а агуркоў – у сярэднім 80», – абураўся яе муж. Яшчэ большыя вочы былі ў чалавека, калі на пакеціку з раннім гібрыдам агуркоў «Амур» прачытаў «0,15 грама, 7 штук». «То ж на старыя грошы больш чым тысяча рублёў за адну семечку, і ніякай гарантыі, што ўзыдзе», – не сунімаўся ён цэлы вечар. І супакоіўся толькі тады, калі пачуў, што трохлітровы слоік марынаваных агуркоў каштуе ў магазіне больш за 10 рублёў. Вось цяпер і думай – садзіць ці не садзіць. 

Семена – на проверку

Татьяна Аносович – агроном-овощевод, 25 лет руководит работой Вилейской районной инспекции по семеноводству, карантину и защите растений. Контроль за качеством семенной продукции, наполняющей рынок, – непосредственная задача специалистов инспекции.

– Не всегда затраченные усилия приносят желаемый результат. И дело не только в доморощенных технологиях, но и в изначальном качестве посадочного материала, – считает Татьяна Николаевна.

По ее словам, в сезон захлестнувшее рынок изобилие посадочной продукции отнюдь не предполагает ее бесконтрольной реализации. Пакетированные семена продают несколько фирм, которые завозят посадочный материал из России, Польши и др. Получая продукцию от поставщиков, они изначально сдают ее на апробацию в семенную инспекцию. Специалисты проверяют семена на всхожесть, чистоту, засоренность, наличие вредителей… Только получив сертификат соответствия, фирма начинает расфасовку семян. В те самые красочные упаковки, что пестрят в стационарных торговых точках и на рыночных лотках.

– На упаковке огурцы выглядели как надо. Да и продавец нахваливала семена. А из всех семечек взошло одно… Вам приходилось такое слышать?
– И не раз. Дело здесь в нашей покупательской некомпетентности. Вроде бы все уже знают, что любой товар должен иметь сертификат качества. Требуйте его у продавца. Такой документ должен быть на каждый вид предлагаемого товара. Внимательно читайте этикетки. На них, кроме сорта, указываются полное название производителя, его местонахождение. Обратите внимание, обозначен ли номер партии, дата изготовления, срок годности. Все это защитит вас от неудачной покупки, от подделок, которые все же, несмотря на бдительность семенной инспекции, могут появиться на рынке. Как правило, на некачественный продукт можно нарваться на стихийном рынке. Потому не покупайте семена с рук.

– Вы – овощевод-профессионал. Занимаетесь огородничеством на своем участке?
– Конечно. Живу в доме усадебного типа, потому, как говорится, сам Бог велел.

– Огурцы – наверное, самая популярная у огородников культура. Вот вы какой сорт предпочитаете?
– У каждой хозяйки – свои пристрастия. Мне нравятся кустовые сорта – «либелла», «родничок». Если хотите получить урожай в первой половине июля, высаживайте семена в начале апреля в горшочки. С последующей их пересадкой в грунт. Помните, что более урожайные – гибридные семена. Они тоже обозначены на упаковке. 

Прочитано 223 раз
Оцените материал
(0 голосов)
« Октябрь 2018 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

Год малой родины

II Европейские игры

Молодежная политика

 

Телефон доверия

Подписка

 

Система «Расчёт»