Суббота, 20 Июнь 2015 00:10

Натхненне - гэта жыццё

Анатоль АКУШЭВIЧ
Рубрика
Натхненне - гэта жыццё Фота Анатоля БАСАВА

Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў заснаваны ў 1975 годзе, і вось ужо 40 год педагагічны калектыў дэманструе ўзор высокага прафесійнага майстэрства ў падрыхтоўцы спецыялістаў для ўстаноў культуры. 

Каледж мастацтваў – гэта творчыя праекты і цудоўныя мастацкія калектывы, лабараторыі, экспедыцыі. Гэта каманда аднадумцаў, дзякуючы якім Міншчына забяспечана высокакваліфікаванымі кадрамі — работнікамі культуры, артыстамі, выкладчыкамі навучальных устаноў усіх узроўняў. «Жыццё — наша натхненне» — так назвалі свой справаздачны баль творчасці юбіляры — настаўнікі і студэнты Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, які адбыўся ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Першым дырэктарам установы быў Уладзімір Таран, прафесіянал, мудры псіхолаг, педагог і настаўнік творчай моладзі, заслужаны дзеяч культуры Беларусі і проста цудоўны чалавек. Менавіта пры ім былі адкрыты разнастайныя жанравыя спецыяльнасці: дырыжыраванне, інструментальнае выкананне, харэаграфічнае і тэатральнае мастацтва, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і іншыя. Цвёрдая пазіцыя дырэктара, падтрыманая ўпраўленнем культуры аблвыканкама, спрыяла забеспячэнню ўстаноў Міншчыны прафесійнымі кадрамі работнікаў культуры. Дзякуючы гэтай прынцыповай пазіцыі галіна культуры Мінскай вобласці на працягу доўгіх год займала вядучыя пазіцыі ў краіне і неаднаразова атрымлівала пераходны Чырвоны сцяг па выніках сацыялістычнага спаборніцтва.

З задавальненнем успамінаюцца настаўнікі, якія змаглі стаць блізкімі сябрамі, аўтарытэтнымі педагогамі для студэнтаў-выпускнікоў. Гэта намеснікі дырэктара Галіна Малашына і Канстанцін Еўсіевіч, выкладчыкі рэжысуры Мікалай Бялян, Леанід Пашкун, Андрэй Каляда, Валянціна Карташова, выкладчыкі харэаграфіі Вольга Гарэлава, Любоў Казінец, Анатоль Карповіч, Мая Бандарэўская, выкладчыкі народных інструментаў Леанід Саламонік, Уладзімір Таран, Эдуард Лямбовіч, выкладчыкі харавой музыкі Любоў Грыгор’ева, Іван Кірчук, Анатоль Шунтаў, Уладзімір Сінельнік, Вольга Крыпец. Важнае месца ў фарміраванні светапогляду, выхаванні патрыятызму было адведзена ў навучальнай установе таго часу грамадска-гуманітарным дысцыплінам.

На працягу многіх год гуманітарную камісію ўзначальвалі Раіса Харытановіч і Людміла Гулевіч. У яе складзе прафесійна працавалі Валянціна Шутава, Валянціна Навасёлава, Людміла Міхалевіч і іншыя. Вялікую навучальна-выхаваўчую, творчую і практычную работу праводзілі выкладчыкі дысцыпліны «Дзейнасць у галіне культуры і адпачынку».

Эстафету добрых спраў працягвае Юрый Ляйко — з 2005 года дырэктар каледжа. За гэты час навучальная ўстанова набыла новы эстэтычны выгляд. Капітальна адрамантаваны студэнцкія аўдыторыі, канцэртная зала, фасад будынка. Закуплены сучасная гукаўзмацняльная апаратура, сцэнічныя касцюмы, музычныя інструменты. Прыйшлі новыя крэатыўныя выкладчыкі, якія, падтрымліваючы свайго кіраўніка, гатовы на самыя незвычайныя эксперыменты. Сёння Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў праводзіць навучанне па 15 спецыяльнасцях і спецыялізацыях. У падрыхтоўцы будучых прафесіяналаў важная роля належыць творчым майстэрням, ансамблям, харам, аркестрам.

Многія калектывы з’яўляюцца лаўрэатамі і дыпламантамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў. Так, маладзёжны хор «Brevis» двойчы становіцца стыпендыя там і лаўрэатам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. У творчай скарбонцы хора Гран-пры міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі «Надзея», першае месца на І Беларускім фестывалі-конкурсе нацыянальнай харавой музыкі «Рэха» і міжнародным фестывалі праваслаўных песнапенняў «Коложский благовест».

Аркестр акардэаністаў і баяністаў «Лад» — лаўрэат Грандпрэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, дыпламант і ўладальнік спецыяльнай прэміі фонду Прэзідэнта Беларусі, лаўрэат І ступені Х міжнароднага музычнага фестывалю-конкурсу ў Аўстрыі, лаўрэат І прэміі і ўладальнік спецыяльнага інтэрнэт-прыза міжнароднага акардэоннага конкурсу ў Кастэльфідарда (Італія), лаўрэат міжнароднага конкурсу «Майская фантазія» ў Празе (Чэхія) і лаўрэат І ступені ІІ міжнароднага конкурсу-фестывалю «Славянскія сустрэчы».

Народны цымбальны аркестр «Ліра» адзначаны заахвочвальнай прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, уладальнік Гран-пры V Маскоўскага міжнароднага фестывалю славянскай музыкі, лаўрэат І ступені міжнароднага Каляднага фестывалю ў Варшаве і ўладальнік Гран-пры міжнароднага фестывалю «Караван культуры» (Польшча).

Танцавальны калектыў «Розныя твары» — лаўрэат І ступені міжнароднага конкурсу сучаснай харэаграфіі «Адлюстраванне», пераможца міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі «IFMC» (Віцебск) у намінацыі «Харэаграфічныя мініяцюры». Адкрыццё спецыяльнасці «Мастацтва эстрады (спевы)» пад кіраўніцтвам кампазітара, дарэчы, аўтара Гімна Мінскай вобласці, Алёны Атрашкевіч прынесла сур’ёзныя творчыя дывідэнды каледжу мастацтваў.

Студэнты і выпускнікі спецыяльнасці вельмі хутка заявілі аб сабе сярод творчага бамонду беларускай эстрады, і як вынік — Гран-пры на ІІ рэспубліканскім радыёконкурсе «Маладыя таленты Беларусі» ў намінацыі «Эстрадны вакал» (Раман Валазнёў). На ІХ міжнародным конкурсе «Венскі зарапад» (Вена, Аўстрыя, 2014 год) лаўрэатам ІІ ступені была студэнтка Аляксандра Войцік, а на Маскоўскім міжнародным дзіцячым і юнацкім фестывалі мастацтваў «Орфеус» (2014 год) лаўрэатамі І прэміі сталі Яўген Канашонак і Міла Старарусава, ІІ прэміі — Лізавета Дубініна. Нарэшце, на ХІV Нацыянальным конкурсе маладых выканаўцаў эстраднай песні «Маладзечна-2014» Аліна Молаш атрымала Гран-пры. Неаднаразовымі пераможцамі міжнародных, рэспубліканскіх фестываляў, аглядаў, конкурсаў з’яўляліся студэнты і выпускнікі спецыяльнасцей «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Народная творчасць».

З лепшымі ўзорамі беларускай нацыянальнай культуры пазнаёміліся жыхары Масквы, Санкт-Пецярбурга, Таліна, Кранева (Балгарыя), многіх іншых гарадоў і краін блізкага і далёкага замежжа. За ўсімі гэтымі перамогамі стаяць канкрэтныя асобы, выкладчыкі, кіраўнікі і сапраўдныя настаўнікі. І ў першую чаргу гэта дырэктар Юрый Ляйко, намеснікі Ірына Шэпель і Канстанцін Еўсіевіч, загадчыкі аддзялення мастацтваў Валянціна Наважылава і практычнага навучання Таццяна Рукевіч, кіраўнік народнай майстэрні абрадавай творчасці Вольга Гарэлава, кіраўнікі народнага цымбальнага аркестра «Ліра» Дзмітрый Стэльмах і хору «Brevis» Святлана Кунцэвіч, кіраўнік народнага ансамбля інструментальнай музыкі «Кросны» Вольга Трамбіцкая, кіраўнік народнага аркестра баяністаў і акардэаністаў «Лад» Галіна Маладых.

Вялікай павагі за бездакорную працу заслугоўваюць выкладчыкі харэаграфіі Алёна Коўтун, Ніна Плодчанка, дзейнасці ў сферы культуры і вольнага часу — Ірына Яфрэмава, Таццяна Рукевіч, фартэпіяна — Рамэн Марціросаў, інструментальнай і харавой музыкі — Дзмітрый Стэльмах, Алеся Нікалаева, Вячаслаў Міналькін, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва — Вячаслау Валялкін, Вольга Сямашка, мастацтва эстрады — Алёна Атрашкевіч, Вольга Макушынская, Нэлі Дукава і многія іншыя. За 40 год у каледжы падрыхтавана больш за 6 тысяч спецыялістаў. Амаль усе выпускнікі працуюцьнанівекультурыімастацтва. Многія атрымалі вучоныя ступені і ганаровыя званні. Так, плённа працуюць прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў доктар філалагічных навук Святлана Гуткоўская, дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага аркестра імя І. Жыновіча, заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Крамко, мастацкі кіраўнік фальклорна-этнаграфічнага ансамбля «Неруш» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Валянціна Гладкая, рэжысёр тэатра «Заря», заслужаны работнік культуры Расіі Галіна Сербіна.

Баль творчасці «Жыццё – наша натхненне» адпавядае сваёй назве і чарговы раз пацвярджае, што навучальная ўстанова здольная фарміраваць светапогляд маладога чалавека праз адносіны да мастацтва, культурных каштоўнасцей, праз маральна-этычнае і патрыятычнае выхаванне. 

Прочитано 703 раз
Оцените материал
(0 голосов)
« Декабрь 2018 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31            

Год малой родины

II Европейские игры

Молодежная политика

 

Телефон доверия

Подписка

 

Система «Расчёт»