Суббота, 20 Июнь 2015 00:00

Гэта трэба было бачыць!

Святлана АДАМОВIЧ
Рубрика
Павел Хайшан з Чэрвеньскага лясгаса (на здымку ў цэнтры) -- лепшы аператар гідраманіпулятара Павел Хайшан з Чэрвеньскага лясгаса (на здымку ў цэнтры) -- лепшы аператар гідраманіпулятара Фота Аляксандра КАЛЬКО

Спаборніцтвы лесарубаў заўсёды надзвычай захапляльнае мерапрыемства. Але не менш відовішчныя звычайна бываць і спаборніцтвы аператараў лесанарыхтоўчых машын. Кіраваць імі -- верх майстэрства. 

У гэтым пераканаліся гледачы падчас рэспубліканскага конкурсу “Лепшы аператар гідраманіпулятара-2015” у рамках XVI міжнароднай спецыялізаванай выставы “Лесдрэўтэх-2015”, што праходзіла ў Нацыянальным выставачным цэнтры “БЕЛЭКСПА”.

Дарэчы, ў Беларусі такія спаборніцтвы праводзіліся ўжо другі раз. За званне лепшага змагаліся пераможцы мінулагодніх абласных конкурсаў прафесійнага майстэрства.

Сваё віртуознае валоданне машынай канкурсанты дэманстравалі на гідраманіпулятары ОМТЛ 97-04 “Велмаш-Бел”, які ў якасці ўзору сабралі ў Беларусі з расійскіх камплектуючых. А заданні яны атрымалі сапраўды складаныя.

Першае з іх называлася “Жалезны афіцыянт”. Аператары гідраманіпулятара павінны былі захапіць “пальцамі” машыны і за тры хвіліны паставіць на цыліндры-столікі маленькія шкляныя бутэлечкі. Другое -- “Апельсінавы баскетбол”. Тут ужо трэба было акуратна ўзять у “пальцы” апельсін і пацэліць ім у карзіну з вышыні планкі. Трэцяе заданне было даволі звыклым для ўдзельнікаў конкурсу прафесійнага майстэрства -- “Умелы будаўнік”. Проста ўзводзілася калона з цыліндраў, якія трэба было ставіць адзін на другі. А затым яшчэ і распілаваныя брускі.

Найлепш справіўся з усімі заданнямі і па праву заняў першае месца, атрымаўшы ва ўзнагароду тэлевізар, Павел Хайшан з Чэрвеньскага лясгаса. Была заўважана і ацэнена таксама яго група падтрымкі на чале з галоўным інжынерам лясгаса Аляксандрам Калько, якому ўручылі… скрынку апельсінаў. 

Прочитано 521 раз
Оцените материал
(0 голосов)
« Декабрь 2018 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31            

Год малой родины

II Европейские игры

Молодежная политика

 

Телефон доверия

Подписка

 

Система «Расчёт»