Вторник, 23 Июнь 2015 00:51

Захаваць калектывы

Анатоль КАЗIМIРСКI
Рубрика
Захаваць калектывы pfst.net

Асноўнымі задачамі прафсаю заў з’яўляюцца забеспячэнне дастойнай працы, сацыяльнай справядлівасці і развіццё высокаэфектыўнай эканомікі, адзначыў падчас пасяджэння прэзідыума Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў яго старшыня Віктар Маліноўскі.

Віктар Маліноўскі таксама адзначыў, што адным з праблемных застаецца пытанне выканання заканадаўства аб працы ў арганізацыях недзяржаўнага сектара эканомікі, у сувязі з чым набывае асаблівую актуальнасць стварэнне прафсаюзных арганізацый на прыватных прадпрыемствах. Не менш вострыя пытанні – выкананне работнікамі працоўнай дысцыпліны, а таксама кантроль за забеспячэннем заканадаўча ўстаноўленых норм па ахове працы. Пры гэтым, зазначыў старшыня абласнога аб’яднання, прафсаюзы робяць стаўку на сацыяльнае партнёрства, што дазваляе пашыраць гарантыі працоўным у рамках калектыўных дагаво раў. Адначасова, падкрэсліў намеснік старшыні Мінаблвыканкама Віктар Сірэнка, прафсаюзы павінны прыкладаць усе намаганні для захавання працоўных калектываў. Прычым у дадзеным выпадку гаворка ідзе аб прадпрыемствах як дзяржаўнай, так і прыватнай формы ўласнасці.

Дарэчы

Сёння пройдзе сумесная «прамая лінія» «МП» і Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. З 11 да 13 гадзін вы можаце задаць свае пытанні, звязаныя з заканадаўствам аб працы і аб ахове працы, па мінскіх тэлефонах (8-017) 327-39-23, 327-36-78 і 327-41-17.

Прочитано 748 раз
Оцените материал
(0 голосов)
« Декабрь 2018 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31            

Год малой родины

II Европейские игры

Молодежная политика

 

Телефон доверия

Подписка

 

Система «Расчёт»