Вторник, 23 Июнь 2015 02:05

Вакансiя ў цане

Анатоль КАЗIМIРСКI
Рубрика
Вакансiя ў цане mol36.ru

Сітуацыя на рынку працы Міншчыны характарызуецца павелічэннем паказчыкаў зарэгістраванага беспрацоўя пры адначасовым змяншэнні колькасці вакансій, паведаміла «МП» начальнік упраўлення занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Антаніна Лаўрова.

У пачатку чэрвеня ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя адпавядаў 0,8% ад агульнай колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва вобласці, найбольш высокім гэты паказчык быў на Маладзечаншчыне і ў горадзе Жодзіна (па 1,8%), а таксама ў Вілейскім (1,4%), Нясвіжскім і Капыльскім (па 1,1%), Барысаўскім і Чэрвеньскім (1%) раёнах. — У студзені — красавіку на Міншчыне было прынята на работу 34,4 тыс., тады як звольнена 40,5 тыс. чалавек, — кажа Антаніна Лаўрова. — Пры гэтым у сувязі са скарачэннем штату ці ліквідацыяй арганізацыі звольнены 281 работнік, у той час як з-за прагулаў і іншых парушэнняў працоўнай дысцыпліны пазбавіліся сваіх месцаў 2,4 тыс. жыхароў вобласці.

Статыстыка сведчыць, што ў параўнанні з мінулым годам колькасць варыянтаў для працаўладкавання скарацілася больш чым удвая. Што да колькасці зваротаў па дапамогу ў працаўладкаванні, дык у параўнанні з такім жа перыядам летась іх стала больш на 9,4%. І ў тым ліку у выніку прыняцця Дэкрэта №3 «Аб папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства», які скіраваны на ўцягненне незанятага насельніцтва ў легальную працоўную дзейнасць.

— У пачатку чэрвеня ў службах занятасці было зарэгістравана 5,6 тыс. беспрацоўных, у той час як прапанаванне наймальнікаў складала 3,6 тыс. вакансій, — працягвае Антаніна Лаўрова. — Яшчэ адным негатыўным фактам стала павелічэнне паказчыкаў вымушанай няпоўнай занятасці. Тым не менш праблема беспрацоўя не з’яўляецца крытычнай, сітуацыя на рынку працы знаходзіцца пад кантролем. Службы занятасці аказваюць садзейнічанне ва ўладкаванні на існуючыя вакансіі, беспрацоўныя атрымліваюць накіраванне на прафесійнае навучанне і перанавучанне, мы дапамагаем з пераездам на новае месца жыхарства і працы.

І ўсё ж асноўны напрамак — стварэнне новых працоўных месцаў. У вобласці з’яўляюцца новыя прамысловыя прадпрыемствы, павялічваецца колькасць малых і мікраарганізацый. А ў будучым дадатковыя варыянты для працаўладкавання павінны забяспечыць пашырэнне вытворчасці легкавых аўтамабіляў «БелДжы», будаўніцтва завода парашковых фарбаў у Вілейскім раёне і завода па вытворчасці адлівак з шэрага і высокатрывалага чыгуну ў Жодзіне, рэканструкцыя існуючай вытворчасці пад выраб фармацэўтычнай прадукцыі ў гарпасёлку Смілавічы і іншыя праекты.

— Перспектывы для павелічэння колькасці вакансій таксама дае асваенне зямель участка свабоднай эканамічнай зоны «Мінск» у раёне Фаніпаля і стварэнне Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка, — адзначае Антаніна Лаўрова. — Плюс да таго не будзем забываць аб планах па вынасу шэрагу прадпрыемстваў за межы сталіцы — гэта дазволіць забяспечыць работай незанятае насельніцтва рэгіёнаў Міншчыны.

Прочитано 1144 раз
Оцените материал
(0 голосов)
« Декабрь 2018 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31            

Год малой родины

II Европейские игры

Молодежная политика

 

Телефон доверия

Подписка

 

Система «Расчёт»