Среда, 02 Март 2016 08:49

Паляванне на самагоншчыкаў, ці «Змей Гарыныч» на колах

Рубрика
Самагонны апарат на колах, абсталяваны на ваенным грузавіку маладзечанскімі кулібінымі, не мае аналагаў у свеце. Самагонны апарат на колах, абсталяваны на ваенным грузавіку маладзечанскімі кулібінымі, не мае аналагаў у свеце.
Марина СЛИЖ

Эл. почта Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Своеасаблівы самагонны цэх 39-гадовы жыхар вёскі Яхімоўшчына Маладзечанскага раёна арганізаваў у двары ўласнага дома. 240 літраў самагону і 5 926 літраў брагі выявілі ў «прадпрымальніка» супрацоўнікі ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскай вобласці.

Па самых сціплых падліках магутнасці «цэха» хапала на тое, каб за адзін раз выгнаць больш за 500 літраў моцнага напою, які пасля забіралі аптовыя пакупнікі.

Як паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама, брагу мужчына захоўваў у гаражы. Там жа яна ў спецыяльных тысячалітровых прыстасаваннях, якія падаграваліся газавымі гарэлкамі, «хадзіла». Вада паступала ў самагонны цэх з водаправода, а рэшткі вытворчасці выцякалі ў металічныя ёмістасці, адкуль іх перавозілі на размешчаную непадалёк свінаферму, што належала гаспадару дома. Дарэчы, яна служыла для мужчыны і своеасаблівым прыкрыццём. У акрузе лічылі, што вялікую колькасць мукі ён набывае быццам бы на корм жывёле.

Аперацыю па выяўленні самагоншчыка праводзілі супрацоўнікі атрада міліцыі асобага прызначэння і ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Мінаблвыканкама. Каб узяць парушальніка з доказамі злачынства ім давялося некалькі гадзін знаходзіцца ў засадзе і весці за домам назіранне.

Падпольныя міні-заводы на тэрыторыі Маладзечанскага раёна не ­рэдкасць. Некалькі гадоў таму падобны быў рассакрэчаны, а пасля і знішчаны ў невялікай вёсачцы Баркі. Там, у пунях прыватнай хаты, знайшлі больш за 20 тон брагі і 880 літраў гатовага да рэалізацыі спіртнога сурагату. Саматужны бровар працаваў пад прыкрыццём мясцовай жыхаркі 1958 года нараджэння. Непасрэдна нелегальнай вытворчасцю самагону займаліся некалькі нідзе не працуючых афіцыйна грамадзян. Яны ж наладзілі і рэалізацыю: прадукт, выпушчаны ў Барках, распаўсюджваўся па падпольных «гандлёвых» кропках, размешчаных як на тэрыторыі Маладзечанскага, так і суседняга Валожынскага, а таксама Смаргонскага раёнаў. Такіх кропак было больш за 30!

Але першае месца ў намінацыі «Вынаходлівасць у сферы самагонаварэння» механік-самавучка Іван Кулібін аддаў бы, бясспрэчна, уладальніку перасоўнай устаноўкі «Змей Гарыныч», якую супрацоўнікі праваахоўных органаў «накрылі» ў свой час ля вёскі Забалоцце.

Размяшчалася яна на ваенным грузавіку, які пастаянна мяняў месца дыслакацыі. Да таго ж устаноўка старанна маскіравалася. І тым не менш адна добрасумленная пенсіянерка змагла высачыць кампанію маладзечанскіх «прадпрымальнікаў», якія рэалізоўвалі свой тавар па ўсёй акрузе.

Гаспадар машыны тады распавёў, што іх апарат сканструяваны ў адзіным варыянце па чарцяжах, якія ствараліся творчай групай таварышаў. Таму такога тэхнічнага рашэння нідзе ў свеце больш няма. Вытворчасць і мантаж абсталявання занялі ў самагоншчыкаў два месяцы. У момант, калі ваенны грузавік, які не меў ніякаяга дачынення ні да арміі, ні да партызанаў, затрымалі, у яго баках знаходзілася каля тысячы літраў самагону.

Прочитано 832 раз
Оцените материал
(0 голосов)
« Сентябрь 2018 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Год малой родины

II Европейские игры

Молодежная политика

 

Телефон доверия

Подписка

 

Система «Расчёт»