Понедельник, 11 апреля 2016 13:46

Майстрыхі, рукадзельніцы – з камп’ютарам на «ты»...

Светлана АДАМОВИЧ

Эл. почта Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Пачыналася ўсё з клуба стасункаў «Гармонія». Затым сталі запатрабаванымі гурткі камп’ютарнай граматнасці і «Майстрыха». Зараз аддзяленне дзённага знаходжання грамадзян сталага ўзросту наведваюць 35 чалавек, і з кожным днём іх колькасць павялічваецца.

Да адкрыцця аддзялення ішлі чатыры гады. Ля вытокаў стварэння ўніверсітэта трэцяга ўзросту, як першапачаткова называліся заняткі са сталымі людзьмі, сярод іншых стаяла Ірына Некрашэвіч, сённяшняя загадчыца аддзялення першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання Старадарожскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Яе прафесіяналізм і асабістая абаяльнасць, як магнітам, прыцягвалі сюды наведвальнікаў.

Зараз з імі ў аддзяленні дзённага знахо­джання для людзей сталага ўзросту працуюць іншыя, таксама неабыякавыя – яго загадчыца Ніна Чачуха, спецыяліст па гуртковай рабоце і інструктар Наталля Панарына, псіхолаг і медсястра Наталля Дзмітрук. Але і Ірыну Некрашэвіч яе колішнія падапечныя таксама прыгадваюць добрым словам. У гэтым я змагла ўпэўніцца падчас экскурсіі па кабінетах і залах цэнтра, дзе жыццё сапраўды віруе!

Цуды – сваімі рукамі

Напачатку Ірына з гонарам дэманструе невялічкія выставы ўдзельніц гуртка «Пасядзелкі рукадзельніц» (былой «Майстрыхі»). Кожны з вырабаў – сапраўдны твор мастацтва. Сярод знаёмага: дэкупаж, газетныя трубачкі – вылучаюцца лілеі са звычайных мяккіх сурвэтак, якія так і хочацца памацаць (што, не ўтрымаўшыся, і раблю). Такую тэхніку прапанавала асвоіць жанчынам няўрымслівая Наталля Панарына. Перад Новым годам яны старанна рабілі кветкі да святочнага стала. Лілеі гэтыя – своеасаблівыя вазы, у якія можна паставіць бутэльку шампанскага ці ананас!

Тут можна асвоіць любую тэхніку літаральна з нуля, нават калі нічога рабіць не ўмееш. А вучыцца новаму наведвальнікі аддзялення згаджаюцца ахвотна.

Інтэрнэт скараецца любому ўзросту

Як цяпер часам жартуюць. За амаль тры гады існавання гурток камп’ютарнай граматнасці «У нагу з часам» выпусціў у самастойнае інтэрнэт-жыццё больш за 40 чалавек сталага ўзросту. Цяпер яны з лёгкасцю рэгіструюцца ў сацыяльных сетках і адшукваюць неабходную інфармацыю ў сусветным павуцінні.

Прыходзяць тыя, хто ніколі не трымаў у руках камп’ютарную мышку, і тыя, хто хоча дасканала авалодаць магчымасцямі праграмы Word. Ва ўтульным памяшканні да паслуг жадаючых – пяць камп’ютараў і згаданы ўжо інструктар Наталля Панарына. Тэхніку ў якасці фундатарскай дапамогі сюды прывёз генеральны дырэктар ААТ «Банк Масква-Мінск» Аляксандр Ракавец. Атрымаўся цэлы камп’ютарны клас!

– Цяпер усіх знаёмых агітую прыходзіць у цэнтр! – распавядае Ганна Міронаўна. – Тут такая цёплая абстаноўка...

Адчула атмасферу дружалюбнасці, еднасці, цеплыні і я, завітаўшы на заняткі спартыўнага гуртка «Крыніца здароўя» .

Ад гармоніі з сабой – да пазнання свету

У зале сабралася больш за 10 жанчын узросту «за...». Практычна кожная з наведвальніц з’яўляецца ўдзельніцай шэрагу іншых гурткоў. І трэба бачыць, як свецяцца іх вочы, калі яны натхнёна распавядаюць пра клуб «Мы пазнаём свет», у межах якога ладзяцца цікавыя вандроўкі ў тэатр, на прыроду, і клуб «Дарыце людзям дабрыню», мэта якога – выязджаць з канцэртамі ў дамы-інтэрнаты, бальніцы сястрынскага догляду. А яшчэ ўсе дружна прадэманстравалі... вязаныя тапачкі на нагах, якія таксама стваралі разам, абменьваючыся парадамі і ўласнымі сакрэтамі майстэрства.

Самае захапляльнае, пра што давялося пачуць ад завадатаркі многіх спраў, мясцовай паэткі Марыі Захаравай, – гэта лячэбная гімнастыка па методыцы Маі Гагулан.

zaharova

– Калісьці ўбачыла перадачу, у якой яна паказвала практыкаванні японскага прафесара Нішы, – распавяла Марыя Захарава (на фота). – Уразіла асабістая гісторыя Маі: з дапамогай лекавай гімнастыкі яна перамагла сур’ёзную хваробу. Нават урачы прызнавалі яе безна­дзейнай. Я купіла тады кнігу Гагулан, адаптавала пад сябе практыкаванні. А калі прыйшла сюды, прапанавала дзяўчатам… Пасля комплексу практыкаванняў мы штораз стомленыя, але задаволеныя. Вось адна наша мадам, напрыклад, з веласіпедам хадзіла ў горад па хлеб, бо ёй трэба было за штосьці трымацца. Цяпер з лёгкасцю паўгадзіны ідзе пехатой, а ёй у сакавіку будзе 75. Вольга Пятроўна прыхва­рэла, не можа поўны комплекс рабіць, але яна – з намі. Мітрафанаўна – новенькая, два месяцы ўсяго ходзіць. Ведаеце, была напачатку як муха восеньская, зараз – газель! А Валянціна Антонаўна і ўвогуле наш акрабат!

Словам, старасць гэтых жанчын сапраўды не застане, прычым не толькі дома, а ўвогуле – нідзе! 

Прочитано 588 раз
Оцените материал
(1 Голосовать)
« Август 2018 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    

Год малой родины

 

Телефон доверия

Подписка

 

Система «Расчёт»