Среда, 20 Июль 2016 08:50

Разгледзець у юнай душы мастака

Рубрика
Марина СЛИЖ

Эл. почта Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Вясёлая страказа нячутна махае крылцамі і падміргвае прахожым вялікімі круглымі вачыма. Людзі спыняюцца, разглядваюць яе, фатаграфуюць.

Новы арт-аб’ект у двары дзіцячай школы мастацтваў – вынік сумеснай працы вучняў пятага класа Яўгена Казлоўскага і Стэфана Бабіна пад кіраўніцтвам настаўніка Сяргея Рабчыка. «Падчас арт-тыдня, у якім прымалі ўдзел навучэнцы ўсёй нашай школы, было створана каля 40 цікавых работ, – тлумачыць намеснік дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце Вольга Роўда. – А зараз працуе выстава «Выпускнік-2016», якая расказвае аб тым, чым жывуць і што ўмеюць нашы выхаванцы».
Экспазіцыя звяртае на сябе ўвагу рознабаковасцю тэм і тэхнік, высокім творчым узроўнем аўтараў. «Таленавітыя дзеці таленавітыя ва ўсім», – пераканана Вольга Роўда. Яна паказвае стос грамат, якія школьнікі атрымалі напрыканцы навучальнага года за ўдзел у шматлікіх конкурсах і фестывалях.
Апошні з іх – XVII абласны конкурс-пленэр юных мастакоў «Фарбы роднай зямлі», прысвечаны 125-годдзю беларускага класіка Максіма Багдановіча, праходзіў у Чэрвені і сабраў больш за трыц­цаць прадстаўнікоў дзіцячых школ мастацтваў з усёй Міншчыны.
«Дыпломам першай ступені ў малодшай групе па выніках гэтага конкурсу была ўзнагароджана вучаніца нашай школы Ала Несцяровіч», – дзеліцца навіной намеснік дырэктара і з задавальненнем расказвае пра адну з самых таленавітых вучаніц.
Ала, на яе думку, – прыро­джаная мастачка і пакуль яшчэ вельмі сціплы, часам нясмелы чалавечак. Яна бачыць навакольны свет у сваіх фарбах. Ёй аднолькава падуладныя і малюнак, і жывапіс, і выцінанка. Не так даўно, напрыклад, атрымала ганаровую грамату за перамогу ў намінацыі «Святочная паштоўка» на раённым конкурсе-выставе па дэкаратыўна-прыкладному і выяўленчаму мастацтву ў Мала­дзечне. А таксама стала лаўрэатам ХІІІ міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Балтыйская Муза-2016», што праходзіў у Вільнюсе.
«Дыпламантамі гэтага конкурсу з’яўляюцца Ганна Мірашнічэнка і Лізавета Анішчук, – расказвае Вольга Роўда. – Таксама таленавітыя дзяўчынкі, паспелі ўжо заявіць пра сябе. Дыплом «За выдатны твор мастацтва» мае і Арына Федаровіч, якая прымала ўдзел у міжнародным конкурсе дзіцячага мастацтва «Пачуй патаемныя гукі прыроды», што праходзіў у літоўскім Панявежысе, дыпломам першай ступені ў намінацыі «Жывапіс» узнагароджана Яна Бажко, якая далучылася да VI міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці «Мая першая рыба», што прахо­дзіў у Іркуцку».
Надзея школы і Марыя Роўда, Настасся Перац, Соф’я Харко, Дзіяна Трыпуцька, Ксенія Канапацкая, Кацярына Гарбарчук і многія іншыя вучні.
«Вельмі цяжка падчас уступных іспытаў убачыць у маленькім чалавечку задаткі будучага мастака, творцы, – кажа намеснік дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце. – Але мы вельмі стараемся адразу пры адборы, а пасля і ў працэсе вучобы разгледзець гэты талент, настроіць дзіця на творчасць, навучыць яго, паказаць, расказаць. З гэтай мэтай праводзім шмат цікавых, змястоўных мерапрыемстваў, як у школе, так і па-за яе сценамі, удзельнічаем практычна ва ўсіх гарадскіх святах, розных форумах, рыхтуем выставы, прэзентацыі, пленэры, у тым ліку і ў рамках рэспубліканскай акцыі «Маладзечна – культурная сталіца Беларусі».
Далучылася школа і да VI міжнароднага сімпозіума «Мастацкае выразанне: формы і колер», што праходзіць у гэтыя дні на базе Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Міхала Клеафаса Агінскага. У фае ўстановы педагогі разам з дзецьмі разгарнулі выставу выцінанкі, мастацтвам якой асобныя вучні ДШМ валодаюць віртуозна. 

Заснаваная ў 1978 годзе Маладзечанская дзіцячая школа мастацтваў – адзіная ў раёне вузкаспецыялізаваная ўстанова, у якой дзеці атрымліваюць пачатковыя веды і навыкі па выяўленчаму мастацтву. Конкурс сюды ёсць заўсёды. Каля 150 заяў кладуцца звычайна на стол дырэктара напрыканцы навучальнага года, у той час як школа можа прыняць у першы клас толькі 60–70 вучняў.

Прочитано 701 раз
Оцените материал
(2 голосов)
« Сентябрь 2018 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Год малой родины

II Европейские игры

Молодежная политика

 

Телефон доверия

Подписка

 

Система «Расчёт»