Среда, 20 Июль 2016 17:32

Суботнікі з мэтай аказання дапамогі пацярпелым ад урагану прайшлі сёння ў Мінскай вобласці

Светлана АДАМОВИЧ

Эл. почта Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Так, на Чэрвеньшчыне працавалі прадстаўнікі розных аддзелаў Мінаблвыканкама, усяго 51 чалавек. Як паведаміла карэспандэнту “МП” старшыня Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў Валянціна Тарасік, 20 з іх наводзілі парадак на руднянскіх могілках, 31 -- на тэрыторыі ААТ “Крыніца Ігуменшчыны”, дзе ўраганам пабіла і пазрывала шыфер з вытворчых пабудоў. У чацвер і пятніцу супрацоўнікі Мінаблвыканкама таксама мяркуюць прыехаць на Чэрвеньшчыну.

На  дапамогу чэрвеньцам прыбыў мабільны атрад з Уздзеншчыны: 36 чалавек з 12 бензапіламі. Яны прыводзілі ў парадак могілкі вёсак Рудня, Замасточча і Чарнава Руднянскага сельсавета. 55 чалавек з чатырма бензапіламі прыехалі з суседняга Пухавіцкага раёна. Яны працавалі ў Натальеўскім садзе Калодзежскага сельсавета.

Чакаецца, што ў чацвер на дапамогу жыхарам Чэрвеньшчыны прыбудуць зборныя брыгады са Старых Дарог, Слуцка, Салігорска, Клецка, Мар’інай Горкі... І гэта  далёка не поўны пералік добраахвотных памочнікаў.

Актыўна працуюць у сельсаветах, што пацярпелі ад урагану, работнікі прадпрыемстваў і арганізацый з горада Чэрвеня, супрацоўнікі сельвыканкамаў, сельгасарганізацый, проста неабыякавыя людзі.

Чакаецца, што да выхадных парадак на тэрыторыі рэгіёна будзе наведзены.

Прочитано 661 раз
Оцените материал
(1 Голосовать)
« Август 2018 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    

Год малой родины

 

Телефон доверия

Подписка

 

Система «Расчёт»