Понедельник, 30 Июнь 2014 09:50

Лета з добрай кнiгай

Мікола БЕРЛЕЖ
Рубрика
Лета з добрай кнiгай Источник: http://klvr.ru/interesting

Так называецца акцыя, ініцыіраваная Саюзам пісьменнікаў Беларусі, Мінскім аблвыканкамам, Выдавецкім домам «Звязда» і ААТ «Белкніга». Чарговая сустрэча адбылася некалькі дзён таму ў дзіцячым аздараўленчым летніку Пухавіцкай сярэдняй школы Пухавіцкага раёна.

У госці да юных чытачоў прыехалі паэты Рагнед Малахоўскі, Ганад Чарказян, Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Пухавіцкая сярэдняя школа мае сваю літаратурную гісторыю. У пасляваенны час тут настаўнічаў Алесь Пальчэўскі. У розныя гады працавалі настаўнікамі Васіль Лапка, Леў Пілатовіч, Ала Ралькевіч, Іван Падбярэжскі, якія спрабавалі свае сілы ў літаратуры. А вучнямі школы былі Уладзімір Ляўданскі, Вольга Савасцюк, Алесь Карлюкевіч. Пісьменнікі не толькі расказалі пра свае творчыя здабыткі, але і падарылі школе паўсотні кніг з аўтографамі беларускіх паэтаў і празаікаў. «Падобныя сустрэчы ў рамках акцыі адбыліся і ў іншых рэгіёнах, — расказала намеснік дырэктара Выдавецкага дома «Звязда» Алена Стэльмах. — Напрыклад, у сельскай бібліятэцы Гатава Мінскага раёна адбыўся літаратурны дэсант «З кнігай на прыступках бібліятэкі» з удзелам беларускіх пісьменнікаў, ва Уздзе гэта было тэатралізаванае свята «Дом, у якім жыве Дабрыня», у якім прынялі ўдзел беларускія пісьменнікі Анатоль Зэкаў, Валерый Кастручын, Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі праходзяць у кніжных магазінах раённых цэнтраў, аздараўленчых дзіцячых летніках у Маладзечанскім, Вілейскім, Дзяржынскім, Бярэзінскім і іншых раёнах Міншчыны. Сёння ў рамках акцыі «Лета з добрай кнігай» у аздараўленчых летніках Міншчыны пройдзе патрыятычнае кніжнае свята «Лідар», якое падтрымаюць беларускія пісьменнікі Таццяна Падаляк, Георгій Марчук і Аляксандр Савіцкі.

Прочитано 1002 раз
Оцените материал
(0 голосов)
« Декабрь 2018 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31            

Год малой родины

II Европейские игры

Молодежная политика

 

Телефон доверия

Подписка

 

Система «Расчёт»