Суббота, 18 Июль 2015 02:00

Адпачынак з карысцю

mpravda.by
Рубрика

Арганізацыі часовай працоўнай занятасці моладзі на Міншчыне ўдзяляецца значная ўвага. 

Згодна з Дзяржаўнай праграмай садзейнічання занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь, у 2015 годзе на аплату працы моладзі, набыццё спецвопраткі, прылад, інвентару і матэрыялаў прадугледжана 3,2 мільярда рублёў, плануецца працаўладкаваць не менш за 2,9 тысячы чалавек. За першыя паўгода выкарыстана звыш 831,5 мільёна рублёў, на часовую працу ўладкавана больш за тысячу маладых грамадзян.

«Гэта выдатная магчымасць для навучэнца ці студэнта зарабіць свой першы рубель, — каментуе, начальнік аддзела па справах сям’і і моладзі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Вольга Шыбко. — Найбольшай папулярнасцю сярод моладзі карыстаюцца студатрады. Нядаўна быў падрыхтаваны праект рашэння аб прысваенні статусу абласной маладзёжнай будоўлі аб’екту «Другая кальцавая дарога вакол Мінска», дзе будзе працаваць каля 150 чалавек. Прадстаўнікі Мінскай вобласці прымаюць удзел ва Усебеларускай маладзёжнай будоўлі — узвядзенні Беларускай атамнай электрастанцыі. У Вілейскім і Мінскім раёнах арганізавана работа двух беларуска-расійскіх сельскагаспадарчых атрадаў. Таксама ў Мінскай вобласці дзейнічае больш за 400 валанцёрскіх атрадаў (агульная колькасць удзельнікаў — каля 9,4 тысячы чалавек), якія займаюцца сэрвісным забеспячэннем, працуюць па экалагічнаму і гісторыкакультурнаму кірунках».

У гэтым годзе студэнцкія атрады фарміруюцца не толькі тэрытарыяльнымі камітэтамі ГА «БРСМ», але і самастойна ўстановамі адукацыі. На сёння ў вобласці арганізавана 206 атрадаў, у якіх працуюць больш за 3,2 тысячы чалавек. 80% удзельнікаў — непаўналетнія. Эфектыўна працуюць у гэтым плане Клецкі, Нясвіжскі, Уздзенскі, Чэрвеньскі, Слуцкі і Салігорскі раёны. Як паведаміла карэспандэнту «МП» выконваючы абавязкі першага сакратара Мінскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Кацярына Канановіч, найбольш папулярныя сярод моладзі сельскагаспадарчыя, а таксама сэрвісныя атрады, дзе маладыя людзі працуюць прыбіральшчыкамі, афіцыянтамі, грузчыкамі і гэтак далей. БРСМ асвойвае практыку фарміравання педагагічных атрадаў. Асабліва гэта карысна для маладых педагогаў: удзел у такіх атрадах пазбаўляе іх ад выплаты падаходнага падатку.

Антаніна Хатэнка ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Брыганціна» пад Мінскам працавала выхавальнікам. «Пад маёй апекай было сорак дзесяцігадовых дзяцей, — расказвае студэнтка. — І першы педагагічны вопыт для мяне вельмі карысны, у тым ліку гэта выдатная практыка камунікавання з людзьмі рознага ўзросту. Я навучылася хутка прымаць рашэнні і граматна размяркоўваць час. А ўвогуле — цудоўна адпачыла».

Студэнтка Дар’я запісалася ў сельскагаспадарчы атрад. Працавала на праполцы. «Заплацілі каля мільёна за дванаццаць працоўных дзён. На самай справе чакала меншага», — з усмешкай прызнаецца дзяўчына. 

Прочитано 2426 раз
Оцените материал
(0 голосов)

Год малой родины

II Европейские игры

Молодежная политика

 

Телефон доверия

Подписка

 

Система «Расчёт»