Суббота, 18 Июль 2015 02:13

Лета. Cонца. Будатрад

mpravda.by
Рубрика

Канікулы сучасныя школьнікі і студэнты праводзяць па-рознаму: хтосьці — за камп’ютарам ці на вуліцы, у летніх лагерах альбо ў вёсцы, а хтосьці імкнецца зарабіць грошай, адчуць сябе больш сама стойным. Такую магчымасць юнакам і дзяўчатам кожны год пра дастаўляюць у Жодзіне. 

Сёлетнім летам на прадпрыемствы і ў арганізацыі горада плануецца працаўладкаваць звыш 300 школьнікаў і маладых людзей на перыяд працоўнага семестра.

Як адзначыла першы сакратар Жодзінскага гаркама БРСМ Таццяна Глушко, пачатак студатрадаўскаму руху ў горадзе быў пакладзены ў 2010 годзе. Маладыя людзі працуюць на многіх аб’ектах Жодзіна, і з кожным годам растуць іх шэрагі.

— Дзеці ў нас розныя. З улікам іх навыкаў і даём адпаведную работу. Школьнікі, напрыклад, справяцца не толькі з добраўпарадкаваннем тэрыторый, але і з работай у сферы абслугоўвання. Галоўнае — каб было жаданне, — кажа Таццяна Глушко.

Працоўны атрад — гэта яшчэ і выдатная прафарыентацыя.

Як патлумачыла Таццяна, у склад студэнцкіх атрадаў з пісьмовай згоды бацькоў могуць залічвацца школьнікі 14—16-ці год. Праца падлеткаў рэгламентавана: працоўны дзень не больш за чатыры гадзіны. Старэйшыя хлопцы і дзяўчаты (з 16 да 18 год) могуць быць заняты на больш адказнай і цяжкай працы, працоўны дзень у іх павялічаны да сямі гадзін.

— У старэйшых зарплаты адпаведна адрозніваюцца, — адзначае Таццяна. — Калі ў экалагічным атрадзе можна зарабіць каля мільёна, дык на будоўлі — да пяці мільёнаў рублёў. Да ўсяго, дзеці вучацца граматнаму, эканомнаму расходаванню ўласных грошай.

Зараз у гарадскім парку наводзяць парадак 12 чалавек з экалагічнага атрада, створанага на базе Жодзінскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Яны фарбуюць агароджу, абсталяванне дзіцячых пляцовак, цокалі будынкаў, беляць дрэвы, бардзюры, устанаўліваюць урны для смецця — працуюць на карысць роднага горада.

Блізняткі Карына і Каміла Карымавы аб тым, што можна працаўладкавацца ў ЖКГ, даведаліся ў гарадской арганізацыі БРСМ. І разам вось ужо месяц працуюць.

— Летам дома сядзець сумна, ды і ўвогуле хацелася падзарабіць, — прызналіся дзяўчынкі. — А на заробленыя грошы плануем з’ездзіць на мора.

15 чалавек, у асноўным дзяўчаты, працуюць на прадпрыемстве «Снекпро» ў Зялёным Бары сартавальнікамі і фасоўшчыкамі. Дарэчы, усяго за лета сюды змогуць працаўладкавацца больш за 30 чалавек. Юнакі і дзяўчаты працуюць у ААТ «Світанак» прыбіральшчыкамі цэхаў, падсобнымі рабочымі ў Жодзінскім гандлёвым цэнтры. Дзяўчаты — санітаркамі ў бальніцы.

БРСМ сумесна з адміністрацыяй політэхнічнага каледжа і праф ліцэя прадастаўляе падлеткам магчымасць папрацаваць у будатрадах замест праходжання практыкі, а ў школах арганізоўваюцца вучнёўскія будаўнічыя брыгады, якія дапамагаюць у правядзенні рамонту ў навучальных установах.

— Студатрад — гэта не толькі ўменне працаваць у камандзе, але і самастойнасць, адказнасць, — упэўнена Таццяна Глушко.

Прочитано 2189 раз
Оцените материал
(0 голосов)

Год малой родины

 

Телефон доверия

Подписка

 

Система «Расчёт»