Четверг, 12 Июнь 2014 14:32

Зробім свой горад чысцейшым

Алёна ДРАЗДОЎСКАЯ

Пад такім дэвізам у Жодзіне на працягу двух дзён на базе цэнтра турызму і экскурсій дзяцей і моладзі праходзіла гарадская валанцёрская акцыя, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі розных прадпрыемстваў горада. Арганізатарамі акцыі выступілі Жодзінскі ГК ГА «БРСМ» і аддзел па справах моладзі Жодзінскага гарвыканкама. 

Падчас акцыі моладзь навяла парадак у рэчышчы ракі Пліса: было сабрана і вывезена 8 прычэпаў смецця. Утульныя спальныя пакоі, прыгатаваная на вогнішчы ежа, спартыўная, культурна-забаўляльная праграма, дыскатэка… Пра ўсё гэта паклапаціліся арганізатары акцыі. Удзельнікі мерапрыемства выказалі спадзяванне, што валанцёрская акцыя стане добрай традыцыяй. 

Прочитано 2041 раз
Оцените материал
(0 голосов)

Год малой родины

 

Выборы 2018

 

Подписка

 

Система «Расчёт»