Четверг, 12 Июнь 2014 14:36

Узрост не перашкода

Собкор

Адсутнасць вопыту, а часам і дастатковай прафесійнай падрыхтоўкі — вось што спыняе наймальнікаў. Не сакрэт, што менавіта па гэтых прычынах многія разглядаюць кандыдатуры маладых прэтэндэнтаў на вакансіі ці не ў апошнюю чаргу. Адсюль і не надта прыемная статыстыка: 37,1% ад усіх беспрацоўных у Беларусі маюць узрост ад 16 да 29 гадоў. Прычым паводле звестак Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, доля беспрацоўнай моладзі на Міншчыне  яшчэ большая.

Галоўнае — застацца 

Як сведчыць статыстыка, у параўнанні з мінулым годам колькасць беспрацоўных грамадзян ва ўзросце 16—29 гадоў стала памяншацца. Не ў апошнюю чаргу гэта тлумачыцца агульным павышэннем попыту на працоўную сілу. Вакансій стала значна больш, а, адпаведна, узраслі і шанцы на ўладкаванне.

— Безумоўна, на сітуацыю ўплывае ўжо традыцыйнае размеркаванне — прадастаўленне выпускнікам дзяржаўных прафесійных навучальных устаноў гарантыі першага працоўнага месца, — заўважае галоўны прававы інспектар працы прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ларыса Манюк. — Праўда, даць першае месца — гэта толькі палова справы. Не менш важна, каб малады чалавек на ім застаўся, а для гэтага трэба разгледзець некаторыя пытанні. У прыватнасці, варта заканадаўча вызначыць для маладых спецыялістаў, якія прыбываюць на працу па размеркаванні, права на першачарговае атрыманне жылля — нагадаю, што падобная норма існавала і ў савецкія часы.

Акрамя таго, лічыць Ларыса Манюк, неабходна шукаць варыянты павелічэння тым жа маладым спецыялістам зарплаты. А варыянты тут ёсць — многія бюджэтныя арганізацыі замацоўваюць у калдагаворах і пагадненнях для выпускнікоў, якія працуюць па размеркаванні, 20-працэнтную надбаўку да акладу. Прыкладам, падобная практыка даволі шырока выкарыстоўваецца на Міншчыне.

Што дае рэгістрацыя? 
Разам з тым нельга не прызнаць: выпускнікі прафесійных навучальных устаноў — катэгорыя менш праблемная. Горшая сітуацыя з выпускнікамі школ. Большасць з іх ніякай спецыяльнасці не мае. І з улікам гэтага шанцы знайсці прывабнае працоўнае месца практычна зводзяцца да нуля.

— У такім выпадку маладому чалавеку можна даць параду — зарэгістравацца ў службе занятасці свайго раёна, — кажа кансультант упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Такун. — Бо статус беспрацоўнага дазволіць прайсці курсы навучання па найбольш запатрабаваных у наймальнікаў прафесіях, навучанне будзе бясплатным, да таго ж тут ёсць магчымасць атрымліваць стыпендыю, кампенсацыю выдаткаў на праезд і пражыванне. А ў выпадку неабходнасці дапаможа служба занятасці і з атрыманнем вопыту працы. У нас існуе спецыяльная праграма — “Маладзёжная практыка”. У рамках яе наймальнік можа прыняць да сябе маладога чалавека і пры гэтым — атрымліваць кампенсацыю выдаткаў на яго зарплату тэрмінам да 6 месяцаў.

Нарэшце,  яшчэ адзін шлях — прадастаўленне бязвыплатнай субсідыі на пачатак прадпрымальніцкай дзейнасці. Памер субсідыі складае 11 бюджэтаў пражытачнага мінімуму ў гарадах і 15 БПМ — у вёсках. Адно, што ў дадзеным выпадку ёсць некалькі ўмоў. Прэтэндэнт на субсідыю павінен мець статус беспрацоўнага і ўзрост больш за 18 гадоў. Плюс да таго, прэтэндэнту неабходна распрацаваць і зацвердзіць бізнэс-план сваёй дзейнасці.

— На жаль, многія лічаць зварот у службу занятасці нечым непатрэбным, — адзначае Алег Такун. — Між тым, такія погляды абсалютна памылковыя. Адмаўляцца ад зваротаў нельга: толькі за першую палову гэтага года пры дапамозе службаў занятасці ў Беларусі знайшлі сабе месцы больш за 27 тыс. беспрацоўных грамадзян ва ўзросце ад 16 да 29 гадоў, прычым сярэдні тэрмін іх працаўладкавання аказаўся невялікім — 1,3 месяца.

Студатрад не толькі летам 
Між тым, звяртацца ў службу занятасці варта не толькі пры жаданні атрымаць пастаяннае працоўнае месца. Сюды ж могуць прыходзіць і маладыя людзі, якія не супраць проста падзарабіць у свабодны ад навучання час. Звычайна такія “падпрацоўкі” наладжваюцца ў школах, бібліятэках, іншых бюджэтных арганізацыях, і пры гэтым  не толькі падчас канікулаў.

— Варта таксама заўважыць, што да канца верасня будуць дзейнічаць і студэнцкія атрады, — распавядае галоўны інспектар упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Наталля Храмцова. — Таму пры жаданні тут папрацаваць можна пашукаць магчымасці ўладкавання праз абласныя і тэрытарыяльныя штабы студатрадаў, БРСМ ці нават сваю навучальную ўстанову.
Прочитано 2329 раз
Оцените материал
(0 голосов)

Год малой родины

 

Телефон доверия

Подписка

 

Система «Расчёт»