Суббота, 20 сентября 2014 03:49

Казачны падворак

Казачны падворак Фота Святланы АДАМОВIЧ
Светлана АДАМОВИЧ

Эл. почта Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Гэта толькі здаецца, што адмысловым добраўпарадкаваннем уласных падворкаў з малымі архітэктурнымі формамі, кветкамі ды іншымі цікавосткамі ўжо нікога не здзівіш. Часам дызайнерскія ландшафтныя задумкі настолькі ўдалыя, што хоць ты іх на сусветны конкурс заяўляй! 

А яшчэ апошнім часам атрымлівае распаўсюджванне завядзёнка: добраўпарадкаваць не толькі ўласную тэрыторыю, але і прылеглую, вулічную. Дарэчы, ухвалення заслугоўваюць тут і тыя ідэі, якія рэалізуюцца з выкарыстаннем непатрэбных рэчаў, другаснай сыравіны. А распаўсюджванню іх спрыяе ўсюдыісны інтэрнэт.

Кракадзіл Гена, здаецца, сапраўды зараз зайграе!

Упрыгажэннем пабудоў, зямельнага ўчастка і прылеглай тэрыторыі сям’я Міхаіла і Алены Касцевічаў з вёскі Горкаўская Слабада Чэрвеньскага раёна займаецца не так даўно — гады 4—5. А разам яны ўжо — 32 гады. Выгадавалі чацвярых дзяцей, радуюцца васьмі ўнукам, дапамагаюць іх падымаць. І хаця ў сезон сельскагаспадарчых работ загружаны на працы, а ўсё ж на падтрыманне ўзорнага парадку на зямлі з абавязковым своечасовым абкошваннем тэрыторыі час знаходзяць. У гэтым я ўпэўнілася на свае вочы яшчэ летась — падчас свята вёсак Горкі і Горкаўская Слабада. А па яго заканчэнні дэпутат Лядзенскага сельскага Савета, дырэктар Лядзенскай школы Ірына Змачынская прапанавала пазнаёміць з руплівымі гаспадарамі і гаспадынямі вуліцы Маладзёжнай вёскі Горкаўская Слабада, дзе жыве і яна. Суправаджаць нас узялася старшыня Лядзенскага сельвыканкама Алена Гамеза. І вось — першыя дзівосы на шляху. Жывая казка — проста на вуліцы, ля падворка Касцевічаў. Чабурашка, Мядзведзь, Кракадзіл Гена — вышэй за рост чалавека! А перад імі, ля іх, за імі — кветкі, кветкі, кветкі. Прыглядаюся, з чаго зроблена казка, і разумею: аснова — старыя аўтамабільныя пакрышкі. Крыху фантазіі, фарбаў, спада рожнага матэрыялу, умелыя рукі — і вось ужо на навакольных пазірае гарэза Чабурашка.

Том і Джэры з вядомага мульціка асабліва падабаюцца дзецям.

«Саму ідэю — роставыя цацкі з аўтамабільных пакрышак — мы падгледзелі ў інтэрнэце, — тлумачыць Алена Касцевіч. — Але там было самае простае. Думалі, меркавалі, як сканструяваць Чабурашку. Доўга першая цацка нараджалася. Калі ж паставілі, дык убачылі, што і самім цікава, і аднавяскоўцам усіх узростаў падабаецца. Вырашылі працягваць далей. Так і пайшло: узімку плануем, увесну і ўлетку — над увасабленнем працуем».

Усё пачалося з гэтага Чабурашкі, які займеў ужо новую «прапіску».

Як патлумачыў Міхаіл Касцевіч, шмат фантазіі і працы запатрабаваў такі прывабны Кракадзіл Гена. З гумавай пакрышкі тут толькі тулава. Галава, шыя, гармонік вы азаны з дрэва, ногі — жалезныя. Зрэшты, жывая казка пасялілася не толькі ля падворка сям’і Касцевічаў, але і на самім цагляным доме. Дачка Ірына, якая палюбіла маляванне і нядрэнна асвоіла яго асноўныя прыёмы, прапанавала ўпрыгожыць белыя сцены вясёленькім роспісам. Так і з’явіліся прыгажуні пчолкі, Том і Джэры з вядомага мульціка. Звычайны шост пад антэну таксама павесялеў, ператварыўшыся ў ствол гонкай бярозкі. На слуп веранды набілі рознакаляровыя коркі ад пластыкавых бутэлек — атрымаліся кветкі.

… Спытаўшыся днямі ў гаспадароў, што змянілася за год на іх падворку і ля яго, увогуле ў жыцці, пачула, што разнастайныя кветкі па-ранейшаму ўпрыгожваюць тэрыторыю. А вось самая першая цацка — Чабурашка — «пераехала» ў вёску Натальеўск. Зяць Аляксандр Дзьячэнка, муж дачкі Ірыны, захацеў упрыгожыць тэрыторыю ля майстэрняў эксперыментальнай базы «Натальеўск», дзе працуе інжынерам. Аддалі, вядома. Затое, з’явілася казачная Маша. А яшчэ — папугаі з пакрышак, усмешлівы смоўжык з рожкамі. На брамцы прыгожы намаляваны сабачка — зусім як сапраўдны! Усяго і не пералічыць! А значыць, жывая казка сямейства Касцевічаў па-ранейшаму радуе жыхароў Горкаўскай Слабады і гасцей вёскі, заахвочваючы іх займацца добраўпарадкаваннем уласных падворкаў. Яшчэ бацька сямейства Міхаіл разам з сынам Канстанцінам зладзіў на ліпе буслянку. І дачакаліся сёлета птушак!

«Калі мы толькі пераехалі ў гэты дом, дык адразу пасадзілі ліпу, — прыгадвае Алена Касцевіч. — З надзеяй, што калі яна вырасце, мы зробім буслянку і будзем захапляцца гэтым крылатым сімвалам Беларусі. Вось, дачакаліся нарэшце. Ой, вы не ўяўляеце, як за яе па вясне буслы змагаліся! Прыляцела іх штук шэсць. У рэшце рэшт, засталася сямейка. Агледзела гняздо, падбудавала па свайму густу. Спадзяёмся, што на наступнае лета яны да нас вернуцца».

Адбыліся змены і ў месцы працы ды па садах Касцевічаў-старэйшых. Так, са слесара фермы «Горкі» Міхаіл перайшоў у яе загадчыкі. А Алена з базы мінеральных угнаенняў прыйшла на гэтую ж ферму — да мужа ў памочнікі. Вось такі сямейны падрад.

Прочитано 1624 раз
Оцените материал
(5 голосов)

Год малой родины

 

Выборы 2018

 

Подписка

 

Система «Расчёт»