Хлебны водар перамогі

Лёгкага жніва не бывае, а сёлета яшчэ і надвор’е дадало турбот аграрыям. Тым не меней, дзякуючы зладжанай рабоце ўсіх удзельнікаў, уборачная прайшла арганізавана. Як вынік, з намалотам 1,3 млн тон збожжавых Міншчына выйшла ў лідары – гэта самы высокі паказчык у краіне. А па вобласці першае месца за працаўнікамі палёў Дзяржынскага раёна – хлебны каравай важыць больш як 82 тысячы тон, абагналі ўсіх і па ўраджайнасці каласавых культур. Рэкордныя 90 цэнтнераў з гектара сабралі ў ААТ «Гастэлаўскае». Усе спрацавалі добра, але ёсць тыя, каго па праву можна назваць героямі жніва. Менавіта ім прысвечаны наш святочны нумар. А заўтра ў Мядзеле на фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2018» яны будуць прымаць заслужаныя ўзнагароды і словы падзякі.

Год малой родины

II Европейские игры

Молодежная политика

 

Телефон доверия

Подписка

 

Система «Расчёт»