Да новага лета, да новага хлеба!

Словамі старажытнай абрадавай песні завершаны земляробчы год. Традыцыя адзначаць гэты момант святам ураджаю прарасла з дагістарычнага аграрнага календара і аказалася настолькі моцнай, што не страціла значэння нават праз тысячы год. І сёння падчас многіх «Дажынак», часта нават не зусім асэнсавана пастаноўшчыкамі свята, наперадзе шэсця рухаецца «Багіня» – сімвал ураджаю: ці то ў выглядзе самай прыгожай дзяўчыны, ці то ў вобразе святочнага снапа, а то і ў форме першага каравая з новага збожжа. Сёлета хлебаробская «Багіня» прайшла вуліцамі азёрнай сталіцы Міншчыны.

Год малой родины

II Европейские игры

Молодежная политика

 

Телефон доверия

Подписка

 

Система «Расчёт»