Як у Вязынцы ладзiлi Багач

Сёння ў Вязынцы Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ладзiлi Багач. Праводзiлi абрад, збіралі зерне, якое мог пакласці ў лубец кожны, хто захапіў яго з сабой. Частаваліся хлебам, мёдам, гарбатай. Спявалі ды танчавалі. Дзякуй надвор’ю, якое радавала ўсіх гасцей свята сонейкам.

Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая і першаму запальванню хатняга агменю – васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года. Гэта прыносіць у дом багацце і шчасце. Абрад скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу.

 

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mpravda.by/photo/1817-yak-u-vyazyntsy-ladzili-bagach.html#sigProGalleria1dc71404cb