У Слуцку прайшло свята народных мастацкіх рамёстваў “Слуцкія паясы”

Праграма свята распачалася Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыяй, у якой прынялі ўдзел навукоўцы і народныя майстры з Беларусі і замежных краін. А 23 верасня свята набрала по­­ўную моц: запрацавалі выставы майстроў і прайшла святочная цырымонія адкрыцця.

Мерапрыемства, якое стала ўжо традыцыйным, сабрала каля 500 майстроў-умельцаў з усіх куткоў Мінскай вобласці і Рэспублікі Беларусь. Майстры прадставілі свае працы ў больш чым 20 накірунках, сярод якіх салома- і лозапляценне, разьба па дрэве і ткацтва, вышыўка, ганчарства, але асновай свята традыцыйна з’яўляецца тэматыка слуцкага поясу.

 

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mpravda.by/photo/1818-u-slutsku-prajshlo-svyata-narodnykh-mastatskikh-ramjostva-slutskiya-payasy.html#sigProGalleriaecc14faeb3