Вторник, 03 Март 2015 00:16

Унёсак у Перамогу

mpravda.by
Унёсак у Перамогу pixelbrush.ru

Газеты «Мінская праўда» і «Звязда», Мінская абласная арганізацыя Беларускага саюза журналістаў і Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі працягваюць правядзенне сумеснай акцыі «Слова клікала ў бой». 

 

Мэта акцыі — напярэдадні 70-годдзя Перамогі прыцягнуць увагу грамадскасці да творчасці журналістаў і пісьменнікаў Міншчыны, якія сваім словам змагаліся з фашысцкімі акупантамі. Варта нагадаць, што раней журналісцка-пісьменніцкі дэсант ужо працаваў у Пухавіцкім і Капыльскім раёнах, а месцам чарговай паездкі стане старажытная Случчына. У прыватнасці, сёння наша творчая каманда наведае Акцябрскую сельскую бібліятэку-філіял №32 і музей Васіля Віткі ў Акцябрскай сярэдняй школе, а таксама возьме ўдзел у літаратурна-краязнаўчых чытаннях у Слуцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Запрашаем на сустрэчы!

Прочитано 2732 раз
Оцените материал
(0 голосов)

Год малой родины

II Европейские игры

Молодежная политика

 

Телефон доверия

Подписка

 

Система «Расчёт»