Вторник, 07 апреля 2015 00:00

Медалі героям

Алёна ДРОЗДОВСКАЯ

Эл. почта Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

У Барысаўскім дзяржаўным каледжы ва ўрачыстай абстаноўцы ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны былі ўручаны юбілейныя медалі да 70-годдзя Перамогі. Акрамя памятнай узнагароды ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі падарункі ад Барысаўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, а таксама фотаальбом “Барысаўскі раён. Гісторыя працягваецца”.

— 70 гадоў для чалавека — гэта жыццё, для гісторыі — імгненне. 70 гадоў таму нашы ветэраны і іх аднапалчане выратавалі свет ад карычневай чумы. Тады яны, маладыя і прыгожыя, кожны дзень глядзелі смерці ў вочы. Кожны дзень рызыкавалі сваім жыццём, здзяйснялі подзвіг. Кожны з іх годны звання героя. 70 гадоў таму Вялікі Саюз атрымаў Вялікую Перамогу. Я хацеў бы ад імя ўсіх людзей, якія не бачылі вайны, падзякаваць ветэранам за іх подзвіг, — сказаў падчас урачыстасці старшыня Барысаўскага райвыканкама Уладзімір Мірановіч.

Сустрэча праходзіла з удзелам навучэнцаў Барысаўскага дзяржаўнага каледжа. Як адзначыла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Барысаўскага райвыканкама Ала Ленкіна, у рэгіёне праходзіць шэраг мерапрыемстваў да юбілею Перамогі, і ў большасці з іх задзейнічана моладзь.

— 2015-ы — гэта Год моладзі і 70-годдзя Перамогі, і вельмі сімвалічная тут сувязь пакаленняў. У нас распрацаваны вялікі план мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Вялікай Перамогі, —

паведаміла Ала Ленкіна. — Запланаваны сустрэчы ветэранаў з моладдзю горада Барысава. Сумесна з 72-м аб’яднаным вучэбным цэнтрам падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў адбылося ўзнагароджванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў рамках святкавання Дня абаронцаў Айчыны. У аграгарадку Зембін працуе галерэя, дзе прадстаўлены дзве вялікія экспазіцыі музея партызанскай славы. Складзены графік сустрэч навучэнцаў сельскіх школ з ветэранамі і партызанамі на базе музея. Напярэдадні 9 Мая запланаваны творчыя мерапрыемствы, у прыватнасці, конкурс маладых выканаўцаў сумесна з галіновымі прафсаюзамі “Новыя імёны Беларусі” (абавязковая умова конкурсу — выкананне песень ваенных год). Нашы ветэраны не хочуць заставацца ўбаку, рыхтуюцца да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе вакалістаў і салістаў, які пройдзе напярэдадні свята. Сярод навучэнцаў школ аб’яўлены конкурс на лепшы малюнак “Віншавальная паштоўка да 9 Мая”. Штогод у красавіку сярод творчых калектываў, студэнтаў і навучэнскай моладзі праходзіць конкурс мастацкай самадзейнасці. Сёлета ён будзе прысвечаны 70-годдзю Перамогі. На тэрыторыі нашага раёна працуе літаратурнае аб’яднанне “Натхненне”. Да Дня Перамогі вый дзе і чарговы аўтарскі зборнік вершаў пра герояў Барысава. Вядзецца вялікая пошукавая работа. Любяць нашы ветэраны вечары адпачынку. Актыўна працуем над укараненнем такой новай формы, як канцэрт на даму. Многія ветэраны, на жаль, не змогуць пабываць на ўрачыстасцях, і мы пастараемся стварыць свята ў іх дома. У гэтым задзейнічаны ўстановы культуры, адукацыі і іншыя. 

Прочитано 2228 раз
Оцените материал
(1 Голосовать)

Год малой родины

 

Телефон доверия

Подписка

 

Система «Расчёт»