Суббота, 18 апреля 2015 00:17

Ад Марыямпаля да Берлiна

Ад Марыямпаля да Берлiна mpravda.by
Светлана АДАМОВИЧ

Эл. почта Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Ветэран вайны, жыхар Чэрвеня Мікалай Козыраў пасля Вялікай Айчыннай у чаканні маладой змены служыў у арміі аж да 1951 года. А потым прысвяціў сябе педагагічнай справе. На Чэрвеньшчыне, родам ён з вёсачкі Марыямпаль, Мікалая Козырава ведаюць яшчэ і як педагога, загадчыка раённага аддзела адукацыі, дырэктара школы. 

… Аб вераломным нападзе фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз, прыгадвае Мікалай Фёдаравіч, усе даведаліся ад аднавяскоўцаў, якія 22 чэрвеня, у нядзелю, вярнуліся з гарадскога кірмашу. Што гэта значыць -- тады яшчэ цалкам не ўсвядоміў ніхто, тым больш дзеці і падлеткі. Разуменне прыйшло пазней. А ўзімку 1942-га моладзь з Марыямпаля ды іншых вёсак сабралі, каб адправіць на прымусовую працу ў Германію. Апынуліся ў тым спісе і Мікалай Козыраў з сястрой. І толькі цудам удалося яму ўратавацца на пачатковым этапе вывазу.

… У вёску наведваліся не толькі немцы і паліцаі, але і партызаны. У студзені 1943-га ў атрад разам з імі падаўся і 16-гадовы Мікалай Козыраў. Навучыўся многаму, удзельнічаў у аперацыях нароўні з дарослымі. Даводзілася нават быць падрыўніком на чыгунцы.

-- Немцы забяспечылі пільную ахову чыгункі, -- прыгадвае Мікалай Фёдаравіч. -- На ўчастку, дзе мы падрывалі рэйкі, праз кожныя 200 метраў стаяў варожы дзот і ахова. Каб партызаны маглі падкласці тол пад кожную рэйку і падпаліць бікфордаў шнур, трэба было найперш ліквідаваць дзоты. А ў гэтай частцы аперацыі было шмат ахвяр. Для падрыву эшалонаў фарміраваліся групы, у кожную з якіх уваходзілі камандзір, праваднік, падрыўнік-мінёр, яго памочнік, ахова. Я шэсць разоў хадзіў з Дзмітрыевым, якому затым пасмяротна прысвоілі званне Героя Савецкага Саюза. Ён быў спецыялістам-падрыўніком, а я -- памочнікам”.

Пасля злучэння партызан з Чырвонай Арміяй Мікалай Фёдаравіч трапіў на фронт. Праўда, напачатку затрымаўся ў так званым запасным палку, дзе вучылі азам вайсковай справы. Праз два месяцы Мікалай Козыраў атрымаў вадзіцельскае пасведчанне. На “студэбекерах” перавозілі бензін, боепрыпасы. Чалавечых страт сярод вадзіцеляў было шмат. Але Мікалаю наканавана было даехаць да Берліна.

“Акурат 8 мая 1945 года мяне накіравалі ў штаб палка пасыльным, -- прыгадвае ветэран. -- А там пагалоска: “Рыхтуецца важнае мерапрыемства”. Ноччу разбудзіла страляніна. Мы за аўтаматы -- і на вуліцу. А ўсе стаяць і страляюць угору. Што такое?! Ды вайне канец! І мы таксама далучыліся да гэтага святочнага салюту”.

Але для ўраджэнца беларускага Марыямпаля не закончыліся ні вайна, ні служба. Толькі ў 1951-м дачакаўся ён дэмабілізацыі. Атрымаў Мікалай Козыраў ордэн Айчыннай вайны першай ступені, медалі “За адвагу”, “За баявыя заслугі”, “За вызваленне Варшавы”, “За ўзяцце Берліна”, “За перамогу над Германіяй”.

Пра яго далейшае жыццё можна напісаць цікавую аповесць. Яго цягу да навукі падтрымлівала верная спадарожніца жыцця -- жонка Ірына Мікалаеўна (дачка расстралянага фашыстамі чэрвеньскага падпольшчыка), таму працягваў сваю адукацыю. Дырэктарстваваў на вёсцы і настаўнічаў у горадзе, працаваў загадчыкам раённага аддзела адукацыі, дырэктарам новай школы... А яшчэ спяваў -- у настаўніцкім хоры СШ №1 горада Чэрвеня.

З’явілася ў Козыравых нават цэлая педагагічная дынастыя. Дочкі Наталля і Галіна набылі спецыяльнасць настаўніка -- геаграфіі і гісторыі адпаведна, унучка Даша стала выкладчыцай англійскай мовы.

… Мікалай Фёдаравіч Козыраў у Чэрвені -- асоба легендарная. Шчыра зычым яму бадзёрасці, аптымізму, дабрабыту, даўгалецця. Паклон вам нізкі! І дзякуй за Перамогу!

Прочитано 2648 раз
Оцените материал
(0 голосов)

Год малой родины

II Европейские игры

Молодежная политика

 

Телефон доверия

Подписка

 

Система «Расчёт»