Вторник, 30 января 2018 10:14

Вавёрчыны прысмакі

Ірына РЫБАЧЭНКА

Неяк летам, калі было цёплае, сонечнае надвор’е, наша сям’я вырашыла пайсці ў парк. Што можа быць лепш, чым прагуляцца па вузенькіх дарожках паміж высачэзных дрэў, падыхаць свежым паветрам, паназіраць за дзецьмі, якія кормяць качак, ганяюць галубоў… 

Тым больш што ў нашым парку шмат вавёрак, і яны зусім не баяцца людзей. Наадварот, стараюцца падысці бліжэй. Цікаўнасць іх зразумелая: людзі жывёлін кормяць. Але ж вавёркі ад вялікай колькасці і разнастайнасці ежы сталі вельмі пераборлівымі. Мы, ведаючы, што пабачым братоў нашых меншых, вядома, узялі з сабой прысмакі – земляныя арэхі. Калі вавёрка заўважыла мяне з сынам, мы прыселі і на выцягнутай руцэ сталі прапаноўваць ёй ежу. Яна падбегла, паглядзела, нават не панюхала і пашпацыравала далей.

Мы не зразумелі, што адбылося. Чаму лясны звярок не захацеў хоць бы ўзяць у лапкі, паспытаць? Але ж калі паназіралі за жыццём вавёрак, то ўцямілі: з такім багаццем і разнастайнасцю страў яны могуць сабе дазволіць права выбару. І нашы прысмакі ім не падабаліся. Што ж любяць вавёркі? Аказваецца, яны бяруць у людзей толькі лясны арэх – фундук. Але з-за таго, што народу летам у парку шмат і многія ведаюць прыхільнасці звяркоў, арэхаў тыя есці ўжо не хочуць – ніякіх, яны фундук свой хаваюць, закопваюць. Сыну ж майму вельмі хацелася пакарміць вавёрачку. Паназіраў ён за іх дзеяннямі, пахадзіў побач – і знайшоў-такі выйсце. Калі звярок адбег ад чарговай схованкі, сын адкапаў арэх і… прапанаваў яго зноў. Вавёрка падышла, пазнала любімую страву, схапіла прысмак і кінулася закопваць. Вось так і мы прынялі ўдзел у цікавай справе – кармленні маленькіх пушысцікаў.

Прочитано 683 раз
Оцените материал
(0 голосов)

Год малой родины

 

Телефон доверия

Подписка

 

Система «Расчёт»