Четверг, 27 августа 2015 00:00

Карані

Карані pikabu.ru
mpravda.by

Эл. почта Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Саджанец быў маленькі. Жанчына несла яго, бы кволенькае, худзенькае куранятка, якое можа страціць апошнюю сілу ад аднаго толькі подыху ветру. “Дзіўная”, -- шапталі ўслед людзі. Гэта ж трэба, мо гадзіну хадзіла ля ставоў, старой панскай канюшні, сада, а пасля ўкленчыла, выкапала голымі рукамі ліпку і, прыціснуўшы да грудзей, панесла ў легкавік, што чакаў на цэнтральнай дарозе. 

Лагодна заракатаў матор машыны. Поўнымі слёз вачыма незнаёмка яшчэ раз абвяла наваколле і спыніла свой позірк на купцы людзей, што ўважліва назіралі за ёй з супрацьлеглага боку дарогі. “Божа, навошта ты прыдумаў гэты моўны ба’ер”, -- ужо ў каторы раз за дзень падумала пра сябе жанчына. І, злёгку крануўшы свайго спадарожніка за плячо, дала каманду ехаць.

Толькі нездарма кажуць, што няма на свеце нічога тайнага, якое б не зрабілася яўным. Вечарам наступнага дня ўжо практычна ўся вёска гаварыла аб тым, што “дзіўная” жанчына -- палячка, прадстаўніца панскага роду ні то Ваўчацкіх, ні то Курнатоўскіх, якія мелі тут некалі свой маёнтак.

Ратуючыся ад савецкай улады сям’я пакінула гэтыя мясціны ў 1939-м. Па першым часе людзі яшчэ ўспаміналі добрага, пакладзістага, спагадлівага  пана, які не мог адмовіць ніводнаму чалавеку ў просьбе, і ніколі не абкладваў сялян штрафамі. А пасля, закруціўшыся ў віхуры падзей, забыліся і пра яго, і пра патрабавальную пані, і пра іх дачку Ірэну, якая, закончыўшы Варшаўскі універсітэт, вельмі добра разбіралася ў сельскай гаспадарцы.

Вялізазны, ажно на 16 пакояў дом, узарвалі пры адступленні немцы. Астатняе зрабіў час. Менавіта ён сцёр з твару зямлі гаспадарчыя пабудовы і складскія памяшканні, змяніў да непазнавальнасці некалі дагледжаныя ставы, у якіх разводзілі рыбу, састарыў ліпавую алею, што вяла да маёнтка. Агромістыя, магутныя дрэвы, што ў ветранае, халоднае надвор’е надрывіста стагналі і скрыпелі, людзі пусцілі на дровы. Але яны ўсё ж паспелі кінуць сваё насенне, што дружна прарасло на месцы панскага дома. Быццам бы спецыяльна чакалі, быццам бы ведалі, прыйдзе дзень, і хто-небудзь з нашчадкаў абавязкова сюды прыедзе, каб пакланіцца зямлі, і ўзяць яе часцінку, няхай сабе ў выглядзе гэтага маленькага, кволенькага саджанца, з сабой.

Што б там хто ні казаў, а цягне чалавека ў мясціны, дзе ён калісьці нарадзіўся і вырас. Кажуць, з гадамі яшчэ мацней, чым у маладосці. Адна знаёмая жанчына распавядала неяк пра сустрэчу з хутарам свайго дзяцінства, які вывеў у людзі яе і чатырох сясцёр. “Бацькоўскую хату мы ў свой час перавезлі ў суседнюю вёску, -- дзялілася яна. -- Таму там засталіся толькі падмурак і тры бярозкі. Прытулілася да адной шчакой, успомніла ўсіх сваіх, заплакала. А пасля бачу, змахваюць слёзы і сястры. І так мне горка стала, так балюча. Пенсія блізка, у горадзе цесна, а тут жа такі прастор!”

Год таму, умацаваўшы падмурак былой хаты, жанчыны пачалі будавацца. І такія радасныя, такія шчаслівыя ўвесь гэты час ходзяць! Кажуць, дзе ні ездзілі, дзе ні хадзілі, а суніц, саладзейшых за тыя, што растуць у лесе ля бацькоўскай хаты, так і не знайшлі.

Прочитано 2213 раз
Оцените материал
(0 голосов)

Год малой родины

II Европейские игры

Молодежная политика

 

Телефон доверия

Подписка

 

Система «Расчёт»