Четверг, 08 октября 2015 08:46

Хто ў лес па гры­бы, а хто — па па­чуц­ці

Марина СЛИЖ

Эл. почта Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
На ляс­ной да­ро­зе ся­род ні­зень­кай траў­кі шу­каю мас­ля­кі. «Ды са­дзі­ся ты ў ма­шы­ну», — нер­ву­ец­ца муж, які даў­но ўжо пас­пеў аба­бег­чы ўсе грыб­ныя мес­цы і зра­зу­меў, што сён­няш­няе «ці­хае па­ля­ван­не» бу­дзе без тра­фе­яў. Пры­знац­ца, ве­да­ла гэ­та і я. Про­ста, за­ча­ра­ва­ная фар­ба­мі во­се­ні, не ха­це­ла вяр­тац­ца ў го­рад, дзе ча­ка­лі кух­ня, неп­ра­са­ва­ная бя­ліз­на і яшчэ про­ць­ма роз­ных спраў.

«Хто ў лес па гры­бы, а я — па па­чуц­ці», — ус­плыў у па­мя­ці ра­док з вер­ша. Пад шор­гат шын ус­пом­ні­лі­ся сё­лет­няе спя­кот­нае ле­та і су­хі жні­вень, якія не да­лі вы­рас­ці гры­бам, а пас­ля і лес дзя­цін­ства, ку­ды ма­ці па­ча­ла браць дзесь­ці з шас­ці гадоў.

Каля не­вя­ліч­кай на­шай Асі­на­ві­цы лес быў та­ды яшчэ ба­га­ты на ба­ра­ві­кі, пад­бя­ро­за­ві­кі, ма­ха­ві­кі, сы­ра­еж­кі, ка­был­кі і ней­кія па­нен­кі — гры­бы на вы­со­кіх нож­ках з апу­шча­ны­мі ўніз ка­пя­лю­шы­ка­мі. Праўда, каб не вяр­тац­ца да­до­му з пус­ты­мі ру­ка­мі, трэ­ба бы­ло там па­ха­дзіць не га­дзі­ну і не дзве. Та­му мно­гія мае зем­ля­кі ез­дзі­лі ў грыб­ную па­ру пад Ва­ло­жын, дзе ля­сы гус­цей­шыя і «ўлоў» боль­шы.

Вось і цёт­ка Та­ма­ра ра­ні­цай, як толь­кі сон­ца ўста­ла, выг­на­ла ў по­ле ка­ро­ву, на­ва­ры­ла ка­шы і, не даў­шы зя­цю даг­ля­дзець апош­ні сон, за­га­да­ла вез­ці ў бок рай­цэн­тра. Маў­ляў, су­се­дзі ўчо­ра там­тэй­шыя ля­сы штур­ма­ва­лі, мя­хі гры­боў да­до­му пры­вез­лі.

Ма­та­цыкл яны пас­та­ві­лі на сцеж­цы ў ле­се. І, зве­рыў­шы га­дзін­ні­кі, да­мо­ві­лі­ся сус­трэц­ца апоў­дні. Пры­знац­ца, «ка­сіць ка­сой» тут так­са­ма не бы­ло ча­го. Але, паб­лу­каў­шы га­дзі­ны тры, Сцёп­ка ўсё ж змог на­поў­ніць свой ко­шы­чак ры­жы­ка­мі ды груз­да­мі. А план па ба­ра­ві­ках ня­хай вы­кон­вае це­шча.

Да свай­го ма­та­цык­ла ён вый­шаў а па­ло­ве два­нац­ца­тай. Па­ся­дзеў, па­ку­рыў, на­ват паў­га­дзін­кі пад­ра­маў пад дрэ­вам. Це­шчы не бы­ло. «Та-ма-ра, Та-ма-ра», — гу­каў хло­пец, за­быў­шы­ся на су­бар­ды­на­цыю. Ус­хва­ля­ва­ны, за­вёў ма­та­цыкл, стаў ез­дзіць ту­ды-сю­ды па ляс­ной да­ро­зе.

…Пра­па­жа з’яві­ла­ся толь­кі пас­ля абе­ду. Чыр­во­ная, за­пы­ха­ная, без гры­боў. Ака­за­ла­ся — заб­лу­дзі­ла і са­ма не заў­ва­жы­ла, як прайшла дзе­сяць ліш­ніх кі­ла­мет­раў. Як ні ста­ра­ла­ся, вяр­нуц­ца на­зад ле­сам не змаг­ла. Да­вя­ло­ся зра­біць круг, вый­сці на цэн­траль­ную да­ро­гу і ўжо ша­шой вяр­тац­ца на ўмоў­ле­нае мес­ца. «Ва­дун ва­дзіў», — кан­ста­та­ва­лі вяс­ко­выя жан­чы­ны, выс­лу­хаў­шы гэ­тую гіс­то­рыю. Па­ве­ры­ла ім і я. Бо і са­ма ад­ной­чы, яшчэ школь­ні­цай, блу­ка­ла з ма­ці па ле­се. «Чу­еш цяг­нік? — ка­за­ла яна. — Зна­чыць, да­ро­га напе­ра­дзе». Іш­лі ад­на за ад­ной лан­цуж­ком, ні­ку­ды не зва­роч­ва­ю­чы, і зноў вы­хо­дзі­лі роў­нень­ка на тое ж мес­ца, ад­куль па­чы­на­лі ад­лік.

Сло­вам, коль­кі грыб­ні­коў — столь­кі гіс­то­рый. Ад­на сяб­роў­ка, нап­рык­лад, рас­каз­вае, як уба­чы­ла ў ле­се га­дзю­ку, і та­му ця­пер ту­ды ні на­гой. Дру­гая з пад­ра­бяз­нас­ця­мі рас­па­вя­дае пра 60 зной­дзе­ных ба­ра­ві­коў. А зям­ляк Коль­ка дык не мо­жа за­быц­ца, як ез­дзіў да зна­ё­ма­га лес­ні­ка ў апень­кі. На­рэ­заў та­ды аж­но два мя­хі. Ды кра­мя­нень­кіх та­кіх, ма­ла­дзень­кіх. Ка­неш­не ж, уда­чу доб­ра за­ма­чы­лі. Маў­ляў, ка­лі што — конь сам да­до­му да­вя­зе. І ён дам­чаў. Праўда, з ад­ным ме­хам гры­боў — дру­гі зас­таў­ся ля­жаць пры па­ва­ро­це на ху­тар. «Ну хто ж ве­даў, што жы­вё­лі­на та­кая бес­тал­ко­вая», — пе­ра­жы­ваў ра­ні­цай Мі­ко­ла. Дзе­ці, слу­ха­ю­чы баць­ка­вы пры­знан­ні, за­хо­дзі­лі­ся ад сме­ху. Ве­ча­рам, па­куль грыб­нік спаў, «спе­цы­яль­ным рэй­сам» згу­бу ім дас­та­ві­ла лес­ні­ко­ва жон­ка…

Прочитано 2700 раз
Оцените материал
(0 голосов)

Год малой родины

II Европейские игры

Молодежная политика

 

Телефон доверия

Подписка

 

Система «Расчёт»