Среда, 21 октября 2015 17:26

Ста­рое дрэ­ва

Рубрика
Марина СЛИЖ

Эл. почта Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Іх ха­та ста­я­ла на­вод­шы­бе і сва­ім ага­ро­дам упі­ра­ла­ся ў сця­ну ма­гут­на­га ле­су. Вяс­ной ён ра­да­ваў ма­ла­дзень­кай ліс­то­таю, ле­там — пту­шы­ны­мі спе­ва­мі. Вяс­коў­цы збі­ра­лі тут ле­ка­выя тра­вы і яга­ды, а блі­жэй да во­се­ні — гры­бы: іх су­шы­лі, ма­ры­на­ва­лі, са­лі­лі.

За зі­му пад­бі­ра­ла­ся ўсё. Трое дзя­цей пад­рас­та­лі ў сям’і, і кож­на­му трэ­ба бы­ло кур­тку, бо­ты, кас­цюм спра­віць. Хлоп­цы і са­мі рас­лі, як ка­за­лі ў вёс­цы, «ста­ра­ён­цы­мі». Ка­сіць уме­лі, за плу­гам ха­дзі­лі. А ка­лі трэ­ба, дык і ка­ро­ву маг­лі па­да­іць, гра­ды пра­па­лоць, у ха­це пры­браць. Ра­да­ва­лі­ся Мар’я са Сця­па­нам на сва­іх са­ко­лі­каў. І са­мі не заў­ва­жы­лі, як яны адзін за ад­ным па­ча­лі вы­ля­таць з род­на­га гняз­да. Пер­шым пас­ту­піў у ін­сты­тут Са­ша. За ім па­кі­ну­лі баць­коў­скі дом Ан­дрэй, Іван. Зак­ру­жы­лі­ся ў ві­ху­ры сту­дэн­цка­га жыц­ця, да­до­му пры­язджа­лі рэд­ка. Ды і да­ро­га бы­ла няб­ліз­кая, 300 кі­ла­мет­раў ад ста­лі­цы. Та­му гро­шы дзе­цям баць­кі па­сы­ла­лі па пош­це, а прад­укты пе­ра­да­ва­лі праз су­се­да, які меў свой лег­ка­вік і два ра­зы на ме­сяц аба­вяз­ко­ва пры­язджаў на­ве­даць хво­рую ма­ці.

Ін­шы раз да яго пад­са­джва­лі­ся і Сця­па­на­вы хлоп­цы. Асаб­лі­ва вяс­ной, ка­лі до­ма бы­ло шмат ра­бо­ты, а пас­ля і во­сен­ню. «Баць­ка, — па­чаў не­як раз­мо­ву ста­рэй­шы сын, — у вас жа ёсць на ашчад­най кніж­цы гро­шы. А што, ка­лі мы ўкла­дзём іх у ма­шы­ну? Хай ад­на на тра­іх, ды свая!».

«Не бу­дзе з гэ­та­га тол­ку, — пла­ка­ла ве­ча­рам Мар’я. — Па ва­чах Саш­ка­вых ба­чу, што не бу­дзе. Са­бе ён той лег­ка­вік хо­ча ку­піць». «Ды не бу­дзі ты лі­ха, па­куль яно ці­ха, — ушчу­ваў жон­ку Сця­пан. — Ты дзя­цей сва­іх не ве­да­еш, яны ж адзін за ад­на­го га­рой ста­яць. Раз­бя­руц­ца!».

…Праз два га­ды, аб­за­вёў­шы­ся сям’ёй і ўлад­ка­ваў­шы­ся на доб­рую ра­бо­ту, ста­рэй­шы тую ма­шы­ну прад­аў і, да­ба­віў­шы гро­шай, ку­піў са­бе но­вую. «Як жа гэ­та, сы­нок, — пе­ра­жы­ва­ла ма­ці. — Трэ­ба ж бы­ло тыя да­ля­ры на ўсіх па­дзя­ліць».

А хло­пец тым ча­сам вы­нош­ваў но­вую ідэю. Па­са­дзіў­шы по­бач з са­бой ця­жар­ную жон­ку, уга­вор­ваў баць­коў прад­аць ху­та­рок і вы­ру­ча­ныя гро­шы ўклас­ці ў бу­даў­ніц­тва ча­ты­рох­па­ка­ё­вай ка­а­пе­ра­тыў­най ква­тэ­ры ў го­ра­дзе. «Ды хо­піць ужо гар­ба­ціц­ца, — на­ся­даў ён на баць­коў. — Са­мі ж ба­чы­це, і мя­са мы мо­жам ку­піць, і буль­бу, і ма­ла­ко. Вань­ка на Поў­на­чы, Ан­дрэй пры це­шчы. А вы са мной да­жы­ваць па­він­ны. Мес­ца ў ка­а­пе­ра­ты­ве тры­ма­юць, па­куп­нік на ха­ту ёсць. Так што па­ду­май­це».

Баць­кі не спа­лі ўсю ноч. Дзесь­ці ў ду­шы яны ра­зу­ме­лі, што ста­вяць крыж на сва­ім жыц­ці. І ў той жа час ба­я­лі­ся ад­мо­віць сы­ну.

У чу­жым, да­лё­кім ад род­ных мяс­цін го­ра­дзе Мар’я пра­жы­ла толь­кі ча­ты­ры га­ды. Па­мер­ла ноч­чу, ка­лі ўся сям’я спа­ла. «Сэр­ца», — ска­за­ла ня­вес­тка. «Уз­рост», — пат­лу­ма­чыў сын. І толь­кі адзін Сця­пан ве­даў сап­раў­дную пры­чы­ну…

— Нель­га пе­ра­са­дзіць ста­рое дрэ­ва, — ска­заў ён су­сед­цы Агат­цы на вяс­ко­вых мо­гіл­ках.

Прочитано 2716 раз
Оцените материал
(1 Голосовать)

Год малой родины

II Европейские игры

Молодежная политика

 

Телефон доверия

Подписка

 

Система «Расчёт»