Среда, 28 октября 2015 23:05

Пач­ні з ся­бе

Марина СЛИЖ

Эл. почта Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Па да­рож­цы ў пар­ку пра­гуль­ва­ец­ца па­рач­ка га­лу­боў. Птуш­кі зу­сім не ба­яц­ца лю­дзей. Па­ды­хо­дзяць, лі­та­раль­на з рук бя­руць ка­ва­лач­кі хле­ба… Смеш­на рас­ста­віў­шы руч­кі, за імі ту­пае дзяў­чын­ка. «Хо­чаш па­кар­міць пту­ша­чак?» — пы­та­ец­ца ў ма­лой ма­ці, дас­та­ю­чы з сум­кі па­ке­цік з зер­нем. Тая ў знак зго­ды кі­вае га­лоў­кай.

«Вы­рас­це — ча­ла­ве­кам ста­не, — гле­дзя­чы ўслед дзяў­чын­цы, заў­ва­жае ба­буль­ка, з якой мы дзе­лім ад­ну лаў­ку. — І свет гэ­ты бу­дзе лю­біць, і ўсё жы­вое ў ім. Ця­пер жа як ат­рым­лі­ва­ец­ца? На­ра­дзіў дзі­ця, пам­пер­сы яму ку­піў, пю­рэ кан­сер­ва­ва­нае ад­крыў, перад тэ­ле­ві­за­рам па­са­дзіў — і га­то­ва! Не трэ­ба ні мыць, ні га­та­ваць, ні кні­жак чы­таць. А пад­рас­це — у са­док за­вя­дуць. І ня­хай там вы­ха­валь­ні­кі пры­ву­ча­юць да гар­шка, лыж­кі, куб­ка. Бо до­ма ж баць­кам ня­ма ка­лі. Ін­тэр­нэ­там за­ня­тыя. І ве­ча­ра­мі, і вы­хад­ны­мі там ся­дзяць, усё неш­та чы­та­юць. Толь­кі ра­зум­ней­шы­мі ча­мусь­ці не ро­бяц­ца. Вось мая ўнуч­ка ў вось­мым кла­се, а ўжо да рэ­пе­ты­та­ра хо­дзіць, быц­цам бы до­ма з ма­ці не мо­жа тую гіс­то­рыю па­чы­таць. Зой­дзеш у гос­ці на якую га­дзі­ну — про­ста зах­ва­рэ­еш. Яны ж не раз­маў­ля­юць ад­но з ад­ным, а кры­чаць. І ніх­то ні­ко­га пры гэ­тым не чуе!».

Ба­бу­ля ў ад­чаі зды­мае аку­ля­ры, вы­ці­рае віль­гот­ныя во­чы.

Я не ве­даю, што ёй ска­заць, як су­це­шыць. Та­му про­ста цяж­ка ўзды­хаю. «То та ж», — ус­пры­мае жан­чы­на маю рэ­ак­цыю як зго­ду і спя­ша­ец­ца па сва­іх спра­вах.

А я між­во­лі па­чы­наю раз­ва­жаць: коль­кі б ты ра­зум­ных кніг ні пра­чы­таў, коль­кі па­рад спе­цы­я- ­ліс­таў ні выс­лу­хаў, ра­на ці поз­на ад­каз на мно­гія пы­тан­ні, што да­ты­чац­ца вы­ха­ван­ня дзя­цей, да­вя­дзец­ца шу­каць са­мо­му. І дзе пя­шчо­тай, дзе стро­гас­цю пе­ра­адоль­ваць «хва­ро­бы рос­ту». Псі­хо­ла­гі ка­жуць: пу­жац­ца не трэ­ба. Про­ста варта сес­ці, ра­заб­рац­ца, уваж­лі­ва пры­слу­хац­ца, ста­рац­ца ад­чуць тыя пе­ра­ме­ны, што ад­бы­ва­юц­ца ў дзі­ця­чай ду­шы. Каб пас­ля знай­сці агуль­ную мо­ву, зра­зу­мець, да­па­маг­чы, пад­тры­маць, аба­ра­ніць.

«Не вы­хоў­вай­це дзя­цей, усё роў­на яны бу­дуць па­доб­ныя на вас. Хо­ча­це што-не­бу­дзь змя­ніць у іх жыц­ці — пач­ні­це з ся­бе», — лю­біць паў­та­раць зна­ё­мая, якая ў 42 га­ды ста­ла сту­дэн­ткай-за­воч­ні­цай ад­ной з вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных ус­та­ноў кра­і­ны.

Тац­ця­на і Мі­ка­лай пе­ра­мо­вы са сва­ім сы­нам вя­лі не адзін год. Кож­ны ве­чар, перад тым як лег­чы спаць, са­дзі­лі­ся ля яго лож­ка і на два га­ла­сы ўга­вор­ва­лі пар­ваць з кам­па­ні­яй та­кіх жа, як сам, лай­да­коў, узяц­ца на­рэш­це за ро­зум. Маў­ляў, час скла­да­ны, усю­ды пат­ра­бу­юц­ца ква­лі­фі­ка­ва­ныя спе­цы­яліс­ты. Та­му трэ­ба ву­чыц­ца, ду­маць пра бу­ду­чае. На пер­шым ча­се Дзім­ка маў­чаў. Ле­тась па­чаў аг­ры­зац­ца. Маў­ляў: «Ад­вянь­це абое, спа­чат­ку вы мне свае ўні­вер­сі­тэц­кія дып­ло­мы па­ка­жы­це, а пас­ля ўжо я па­ду­маю, брац­ца за кніж­кі ці не».

Сё­ле­та ўзяў­ся. Ка­жа, каб пад­тры­маць ма­му. З якой яны па­він­ны дып­ло­мы ат­ры­маць у адзін год.

Прочитано 2727 раз
Оцените материал
(0 голосов)

Год малой родины

II Европейские игры

Молодежная политика

 

Телефон доверия

Подписка

 

Система «Расчёт»