Четверг, 05 ноября 2015 14:21

ВІШ­НЁ­ВАЯ ША­ЛІ­НОЎ­КА

Марина СЛИЖ

Эл. почта Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Дзь­муў ха­лод­ны во­сеньс­кі ве­цер. Ста­ра­ю­чы­ся саг­рэц­ца, Ва­ля шпар­ка ха­дзі­ла ўздоўж вяс­ко­вай ву­лі­цы. У сэр­цы пуль­са­ва­ла тры­во­га. Хві­лі­ны зда­ва­лі­ся га­дзі­на­мі. А аў­то­бу­са, якім муж па­ві­нен быў вяр­нуц­ца з ра­бо­ты, усё не бы­ло.

У до­ме аку­рат на­суп­раць аў­то­бус­на­га пры­пын­ку яр­ка свя­ці­лі­ся вок­ны. Ру­ка быц­цам бы са­ма па­цяг­ну­ла­ся да вес­ні­чак, на­ма­ца­ла дзвяр­ную клям­ку… «Пра­хо­дзь, дзі­цят­ка, пра­хо­дзь, — аб­ра­да­ва­ла­ся ба­ба Та­ся, уба­чыў­шы ма­ла­дзі­цу на па­ро­зе. — Я тут вя­чэ­раць збі­ра­ю­ся, га­ра­чую буль­бач­ку з пе­чы дас­таю. Бя­ры сва­ёй руч­кай, грэй­ся, та­кая ж ха­ла­дэ­ча на два­ры».

Стрым­лі­ва­ю­чы­ся, каб не зап­ла­каць, Ва­ля па­дыш­ла да ста­ла, се­ла на край лаў­кі. Ес­ці не ха­це­ла­ся. Неш­та га­ва­рыць, тлу­ма­чыць — так­са­ма. Ды і на­вош­та, ка­лі пра іх ад­но­сі­ны са свяк­роў­кай ве­да­ла пра­ктыч­на ўся вёс­ка. «Зім­на сён­ня», — на­кі­нуў­шы гос­ці на пле­чы сваю цёп­лую хус­тку, заў­ва­жы­ла ба­ба Та­ся. І Валь­ка не выт­ры­ма­ла, зап­ла­ка­ла…

У бе­ла­рус­кую вёс­ку з да­лё­ка­га Ура­ла яе пры­вёз муж. Абя­цаў кам­форт, свой па­кой у баць­коў­скім до­ме, а ака­за­ла­ся — сап­раў­днае пек­ла. «От не­да­ме­рак, — кры­ча­ла свяк­роў на ня­вес­тку, — аб­ду­ры­ла хлоп­ца, дык, ду­ма­еш, і тут твая ка­ман­да бу­дзе?» Ля­мант не сці­хаў у до­ме ні днём, ні ноч­чу. Але ніх­то з ад­на­вяс­коў­цаў не мог зра­зу­мець, чым жа не да­га­дзі­ла Воль­цы ня­вес­тка.

Праз шэсць ме­ся­цаў Ва­ля на­ра­дзі­ла дзяў­чын­ку. Свяк­роў так і не на­ве­да­ла яе ў баль­ні­цы. А ка­лі тая вяр­ну­ла­ся да­до­му — кож­ны дзень чап­ля­ла­ся, пап­ра­ка­ла ка­вал­кам хле­ба.

У да­ро­гу ма­ла­дыя саб­ра­лі­ся ле­там. «Ну, ча­го не ра­ду­еш­ся? — пы­таў­ся ў жон­кі свё­кар. — Ця­пер жа мес­ца шмат, хоць тан­цуй. Ні ня­вес­тка, ні сын не за­мі­на­юць». Воль­ка маў­ча­ла. Яна і са­ма ад­чу­ва­ла, што з ад’ез­дам дзя­цей быц­цам бы неш­та стра­ці­ла. Ста­яў на кух­ні бруд­ны по­суд — не­ка­лі і яе, і свой мы­ла Ва­ля. Не бы­ло па­рад­ку ў ха­це.

Паш­тоў­ка ад сы­на прыйшла на кас­трыч­ніц­кія свя­ты. Гля­нуў баць­ка на зва­рот­ны ад­рас — сха­піў­ся за сэр­ца. На­зад вяр­ну­лі­ся дзе­ці, у Цю­мень. «Па­е­ду я да іх, пап­ра­шу пра­ба­чэн­ня за аба­іх», — шу­каў па­ра­ды ў лю­дзей Ры­гор. І ў кан­цы ліс­та­па­да, дас­таў­шы з ша­фы но­вы кас­цюм, мах­нуў на Урал.

Да­до­му пры­ехаў толь­кі праз тры тыд­ні. Вя­сё­лы, з па­да­рун­ка­мі. «Ня­вес­тка гас­ці­нец пе­ра­да­ла», — на­кі­нуў­шы на пле­чы віш­нё­вую ша­лі­ноў­ку, бе­га­ла па вёс­цы Воль­ка, каб па­дзя­ліц­ца сва­ёй ра­дас­цю, па­каз­ва­ла ад­на­вяс­коў­цам фо­та ўну­чач­кі.

На нас­туп­ны дзень яна дас­та­ла з ша­фы кан­верт і, упіль­на­ваў­шы мо­мант, ка­лі Ры­го­ра не бы­ло ў ха­це, се­ла пі­саць дзе­цям пісь­мо. За­мах­ва­ла­ся на пад­ра­бяз­ную спо­ве­дзь. У вы­ні­ку вый­шла неш­та кштал­ту тэ­лег­ра­мы: «Люб­лю вас. Су­мую. Пра­шу да­ра­ваць і ча­каю ў гос­ці». Ха­це­ла пад­пі­саць: «Ма­ці», ды не ас­ме­лі­ла­ся. Кры­вы­мі, як пер­шак­лас­ні­ца, лі­та­ра­мі вы­ве­ла: «Воль­ка». І, пры­ціс­нуў­шы да ся­бе віш­нё­вую ша­лі­ноў­ку, гор­ка зап­ла­ка­ла.

Прочитано 2288 раз
Оцените материал
(0 голосов)

Год малой родины

 

Выборы 2018

 

Подписка

 

Система «Расчёт»