Четверг, 26 ноября 2015 10:35

Мікіціха

Марина СЛИЖ

Эл. почта Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Ля­жыць пе­ра­да мной на ста­ле па­жоў­клы блак­нот, які пе­ра­жыў не ад­ну ка­ман­дзі­роў­ку па Ва­ло­жын­скім ра­ё­не. Коль­кі ра­зоў спра­ба­ва­ла пе­ра­пра­віць яго на га­ры­шча ў вёс­ку, ды ўвесь час стрым­лі­ва­ла Мі­кі­ці­ха. А ка­лі больш пра­віль­на — яе жыц­цё­вая спо­ве­дзь, за­пі­са­ная ў гэ­ты блак­нот яшчэ нап­ры­кан­цы 1990-х. На той час мне бы­ло кры­ху за 20 год, таму мно­гія раз­ва­жан­ні ба­бу­лі зда­ва­лі­ся дзіў­ны­мі, нез­ра­зу­ме­лы­мі. Сён­ня гу­тар­ку з той про­стай, сціп­лай жан­чы­най раз­бі­раю на­сам­рэч на цы­та­ты і, як ка­лісь­ці яна, ве­ру, што кож­на­му ча­ла­ве­ку ў жыц­ці да­ец­ца столь­кі вып­ра­ба­ван­няў, коль­кі ён мо­жа вы­нес­ці…

За­муж Аню­та вый­шла пра­к­тыч­на ў сям­нац­цаць. І ад­ра­зу ж ста­ла «Мі­кі­ці­хай». У вёс­цы, ку­ды пры­вёз яе муж пас­ля вя­сел­ля, амаль у кож­най ха­це бы­ла свая Ган­на. І пас­пра­буй ты раз­бя­ры­ся, якая з іх са­мая спрыт­ная на фер­ме, а якая ўвіш­ная ля пе­чы аль­бо ў га­род­чы­ку.

Дзяў­чы­на рас­ла ў няс­та­чы, без баць­кі, та­му ўме­ла і крос­ны ткаць, і за плу­гам ха­дзіць, і цес­та на хлеб ра­шчы­няць. Ста­ры свё­кар, «у го­нар» яко­га яна і ста­ла Мі­кі­ці­хай, не мог на­це­шыц­ца ня­вес­ткай. А вось муж, Ры­гор, не шка­да­ваў. Мог без пры­чы­ны гыр­кнуць, на­ват уда­рыць. Як ні ста­ра­ла­ся ма­ла­дая жон­ка, а да­га­дзіць не маг­ла.

Свай­го пер­шын­ца яна на­ра­дзі­ла ўвес­ну. «Асі­лак», — ска­заў свё­кар, пра­цяг­ва­ю­чы дзі­ця ма­ла­до­му баць­ку. Той на сы­на на­ват не зір­нуў. «Пя­ку­чым бо­лем пра­ця­ло ўсю, — рас­каз­ва­ла жан­чы­на. — Жыц­цё ні­чо­га не ска­за­ла, яно ўзя­ло і па­ка­за­ла».

Ве­ча­рам муж пе­ра­нёс рэ­чы да па­лю­боў­ні­цы. «Не плач, дзі­цят­ка, ён вер­нец­ца», — су­ця­ша­лі ў но­вай сям’і… А час між тым ішоў. І вось узя­ла Ган­на на ру­кі хлоп­чы­ка і па­да­ла­ся да ма­ці. У рэш­це рэшт, не ад­плыў­шы ад ста­рых бе­ра­гоў, ін­шыя не ўба­чыш.

Но­вае жыц­цё яна па­ча­ла з са­ма­га про­ста­га: ча­ла­ве­ку, які так пак­рыў­дзіў, па­жа­да­ла шчас­ця і зда­роўя. Так на­ву­чы­лі род­ныя. Яны ж яе і ля­чы­лі. Ад­ра­зу — кло­па­там, пас­ля — лю­боўю.

Сваё дру­гое ка­хан­не Ган­на сус­трэ­ла толь­кі на чац­вёр­тым дзя­сят­ку. «Якая роз­ні­ца, што бу­дзе заў­тра, жыць трэ­ба сён­ня», — ду­ма­ла жан­чы­на. А праз год, сто­я­чы над ма­гі­лай му­жа, які тра­гіч­на за­гі­нуў, зра­бі­ла для ся­бе яшчэ ад­ну выс­но­ву: сі­лай нель­га ўтры­маць тры рэ­чы: дождж, ча­ла­ве­ка і жыц­цё…

«Тры­май­ся», — ска­за­ла ёй на раз­ві­тан­не ма­ці. Мі­кі­ці­ха і са­ма ве­да­ла, што зда­вац­ца не мае пра­ва. Бо ад­каз­ва­ла ця­пер не толь­кі за свай­го сы­на, але і за дзвюх да­чок му­жа, якія зас­та­лі­ся сі­ро­та­мі.

«На­ват той, хто да­лё­ка, мо­жа быць з та­бой по­бач, — за­кан­чва­ю­чы сваю спо­ве­дзь, ка­за­ла жан­чы­на. — Ад­на я ця­пер жы­ву. Дзе­ці даў­ным-даў­но вы­рас­лі, раз­ля­це­лі­ся. Ды і ўну­кі ўжо да­рос­лыя. А мне і не сум­на зу­сім. На­ад­ва­рот — хо­ра­ша. Пра­чну­ся ра­ні­цай, па­ма­лю­ся за кож­на­га з іх, па гас­па­дар­цы ўсё пе­ра­раб­лю, ка­лі трэ­ба — лю­дзям да­па­ма­гу. Ка­му буль­бач­ку вы­бі­раць, ка­му дзе­так га­да­ваць. І ўсё з чыс­тым сэр­цам. Бо гэ­та мы толь­кі ду­ма­ем, што Бог ба­чыць нас звер­ху. На са­май спра­ве Ён ба­чыць нас усіх знут­ры».

Прочитано 3100 раз
Оцените материал
(0 голосов)

Год малой родины

II Европейские игры

Молодежная политика

 

Телефон доверия

Подписка

 

Система «Расчёт»