Четверг, 03 декабря 2015 09:20

Па­куль ма­мы на ра­бо­це

Марина СЛИЖ

Эл. почта Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Унуч­ка ма­іх зна­ё­мых пай­шла ў дзі­ця­чы са­док. І та­кая ра­дас­ная, та­кая шчас­лі­вая ад­туль вяр­та­ец­ца. Бо «вас­пі­та­цель­ная» там, так яна на­зы­вае сваю вы­ха­валь­ні­цу, — доб­рая-доб­рая, ка­ша і суп, якія пры­но­сіць цё­ця Та­ня, — смач­ныя-смач­ная, а дзе­ці дык і на­о­гул най­леп­шыя ў све­це.

«Ну, як та­бе наш па­зі­тыў­чык?» — смя­ец­ца ба­бу­ля, па­каз­ва­ю­чы ва­чы­ма на трох­га­до­вую Со­неч­ку, якая са сме­хам бе­гае па па­коі. А я між­во­лі ду­маю пра яе ра­вес­ні­цу Ка­цю, якая раз на ты­дзень аба­вяз­ко­ва вы­хо­дзіць за дзве­ры ква­тэ­ры са сля­за­мі. Слу­ха­ю­чы той плач, я кож­ны раз шка­дую дзі­ця, якое пад­ня­лі чуць свет, і ўспа­мі­наю па­ку­ты свай­го ста­рэй­ша­га сы­на.

«Ма­мач­ка, мі­лая, не па­кі­дай мя­не», — га­ла­сіў ён на па­ро­зе даш­коль­най ус­та­но­вы і лі­та­раль­на кі­даў­ся ў но­гі. І хто ве­дае, як бы ўся гэ­тая гіс­то­рыя за­кон­чы­ла­ся, каб не но­вая вы­ха­валь­ні­ца са сва­ім па­ды­хо­дам да няп­рос­тай, як выс­вет­лі­ла­ся, ра­бо­ты. «Сён­ня з на­мі Ва­дзі­мі­раў­на?» — пы­таў­ся Мак­сім ра­ні­цай. І ка­лі чуў, што яна, сам на­цяг­ваў на га­ла­ву шап­ку. Ве­даю, што лю­бі­лі яе і ін­шыя дзе­ці. Рум­зае, рум­зае дзяў­чын­ка ў ка­лі­до­ры, не хо­ча ад­пус­каць ма­ці. «На­та­шач­ка, — гу­кае «Ва­дзі­мі­раў­на», — што ж гэ­та ты з са­май ра­ні­цы су­му­еш, слёз­кі губ­ля­еш? У нас жа зай­чык у гру­пе жы­ве. Ха­дзем, я па­ка­жу та­бе, як ён ска­ча, як умее ве­ся­ліць дзя­цей. А коль­кі ка­зак ве­дае роз­ных, коль­кі вер­шаў!» І вось ужо дзі­ця­ня тое ў яе на ру­ках. Ту­ліц­ца шчоч­кай, ус­мі­ха­ец­ца.

Сын ма­іх зна­ё­мых пла­каў ра­ні­цай у дзі­ця­чым сад­ку год. «Я ду­ма­ла, што ні­ко­лі не пры­вык­не, — рас­каз­ва­ла пас­ля яго ма­ці. — І пра­сі­ла, і ўга­вор­ва­ла, і цац­кі роз­ныя куп­ля­ла. А ад­нае ра­ні­цы не выт­ры­ма­ла. Сха­пі­ла за ру­ку ды ад­луп­ца­ва­ла. Выр­ваў­ся ад мя­не і кі­нуў­ся да ня­неч­кі. З та­го дня больш ні ра­зу сля­зу не пус­ціў».

Ня­даў­на бы­ла ў ка­ман­дзі­роў­цы ў ад­ным з на­се­ле­ных пун­ктаў Ма­ла­дзе­чан­ска­га ра­ё­на. Зай­шла ў дом да мяс­цо­вай жан­чы­ны, а там бя­ля­вая ўнуч­ка-пры­га­жу­ня бе­гае. «Баць­кі ў го­ра­дзе пра­цу­юць, — рас­каз­вае ба­бу­ля, — а яна ў мя­не зас­та­ец­ца. Дзі­ця­чы са­док неш­та не ўпа­да­ба­ла. Пла­ча што­ра­ні­цы, кап­ры­зіць».

Да ка­лек­ты­ву дзе­ці пры­звы­чай­ва­юц­ца па-роз­на­му. Ад­ным, каб ас­во­іц­ца ў но­вых умо­вах, дас­тат­ко­ва тыд­ня. Дру­гія пла­чуць ме­ся­ца­мі. Ве­даю хлоп­чы­ка, што да­вя­раў толь­кі па­моч­ні­цы вы­ха­валь­ні­цы, не ады­хо­дзіў ад яе ні на крок, вар­та­ваў на­ват перад дзвя­ры­ма ста­лоў­кі. А вось Вась­ку ў сад­ку па­да­ба­ла­ся. Гу­ляў, доб­ра спаў, заў­сё­ды пра­сіў да­баў­кі, а як раз­віт­ваў­ся, дык гуч­на — каб усе чу­лі — кры­чаў: «Да заў­тра, мой лю­бі­мень­кі са­док». Ра­бот­ні­кі дзі­ця­чай ус­та­но­вы смя­я­лі­ся, ма­ці — цяж­ка ўзды­ха­ла. Муж і баць­ка ў іх быў ама­тар вы­піць. А яшчэ — па­ка­заць свой но­раў. «Ву­чыў» усіх: жон­ку, це­шчу, ма­лень­ка­га сы­на. Ра­ні­цай, праўда, кляў­ся, што пач­не жыц­цё з ну­ля. Ды так і не вый­шаў з мі­ну­са. Да­гэ­туль…

Прочитано 2646 раз
Оцените материал
(0 голосов)

Год малой родины

 

Выборы 2018

 

Подписка

 

Система «Расчёт»