Среда, 16 декабря 2015 17:41

Не су­дзі­це…

Марина СЛИЖ

Эл. почта Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Ці­ка­васць да чу­жо­га жыц­ця ўлас­ці­вая мно­гім. Хто ў што ап­ра­нуў­ся, што ка­заў, з кім ха­дзіў, пас­ва­рыў­ся, ажа­ніў­ся… На гэ­тыя пы­тан­ні шу­ка­юць ад­ка­зу на­шы су­се­дзі, зна­ё­мыя, сас­лу­жыў­цы. Лю­дзі, хо­чац­ца ска­заць ім, жыц­цё та­кое ка­рот­кае на­ват для та­го, каб пас­пець рэ­а­лі­за­ваць у поў­най ме­ры Бос­кі план ад­нос­на кож­на­га з нас. Дык на­вош­та ж вы тра­ці­це яго на плёт­кі?

Не­як у ста­рэнь­ка­га свя­та­ра, які ўсё жыц­цё пра­слу­жыў у ад­ной цар­кве, спы­та­лі­ся: «Ба­цюш­ка, а што мож­на ес­ці ў пост?». «Еш­це ўсё, — ус­міх­нуў­ся ён, — толь­кі не еш­це ад­но ад­на­го». Каб жа мы ды ўме­лі! «Ну, ты ўжо ўсё зра­бі­ла да свя­та?» — спы­няе на ву­лі­цы ад­на су­сед­ка дру­гую. «Доб­ра та­бе на пен­сіі свят­ка­ваць, — абу­ра­ец­ца тая. — А я ад ран­ня да змяр­кан­ня на ра­бо­це. Па­ес­ці ня­ма ка­лі…». Дзве­ры ў пад’езд грук­ну­лі. Ад­на, неш­та мар­мы­чу­чы са­бе пад нос, пай­шла да­до­му. Дру­гая зас­та­ла­ся на ву­лі­цы абу­рац­ца. Маў­ляў, во на­род пай­шоў! Ні­ко­му ні­чо­га не ска­жы!

«Ды коль­кі мож­на лез­ці да лю­дзей з та­кі­мі пы­тан­ня­мі, — ка­мен­туе гэ­тую гіс­то­рыю зна­ё­мая. — Якая ка­му спра­ва, што ў ма­ёй ква­тэ­ры ро­біц­ца. Ха­чу — мыю пад­ло­гу, не ат­рым­лі­ва­ец­ца — па­ча­каю. Хут­ка дой­дзе да та­го, што гэт­кія вось ак­тыў­ныя гра­ма­дзян­кі бу­дуць ста­яць ля пад’ез­даў і пы­тац­ца: «А вы сён­ня ра­ні­цай чыс­тыя шкар­пэт­кі на­дзе­лі?».

«Лю­да, ча­му ты не фар­бу­еш сваю ха­ту? — ушчу­вае ад­на ка­ля­жан­ка дру­гую. — Учо­ра мі­ма іш­ла, пры­гле­дзе­ла­ся, дык у ця­бе ж уся сця­на з со­неч­на­га бо­ку аб­лу­пі­ла­ся. Куп­ляй хут­чэй фар­бу!». «А мо ты збе­га­еш возь­меш, — уз­ры­ва­ец­ца тая. — Прыйшла на ра­бо­ту — нос у да­ку­мен­ты ды пра­цуй. Са сва­ёй ха­тай я са­ма раз­бя­ру­ся. А ты лепш ма­тыч­ку ку­пі. Не­як іш­ла, у квет­нік твой за­зір­ну­ла, а там з-за тра­вы пі­во­няў не ві­даць».

На­пэў­на, дзеў­кі б у той дзень пас­ва­ры­лі­ся не на жарт, ка­лі б у ка­бі­нет не за­зір­нуў стар­шы­ня кал­га­са і не за­га­даў зра­біць поў­ную бух­гал­тар­скую спра­ваз­да­чу па ўсіх фер­мах.

Адзін аба­вяз­ко­ва па­ці­ка­віц­ца чу­жой зар­пла­тай. Дзе б ні быў: у гас­цях у рад­ні, на пра­цы, ся­род зна­ё­мых. І, рас­пы­таў­шы та­ва­ры­ша, аба­вяз­ко­ва за­чэ­піць пен­сію яго­ных баць­коў ды жон­чы­ну зар­пла­ту.

«Твая дач­ка яшчэ не вый­шла за­муж?» — ці­ка­віц­ца ад­на зна­ё­мая ў дру­гой. І з га­рэз­лі­ва-шчас­лі­вым выг­ля­дам ча­кае, па­куль тая ска­жа: «Не». «А мая ж ужо пяць год, як за­муж­няя. Двух уну­каў мне па­да­ры­ла. Не на­це­шу­ся. А ў ця­бе ж во якое го­ра. Хут­ка трыц­цаць дзяў­чы­не, а сям’і ня­ма», — ра­дас­на та­ра­то­рыць цёт­ка.

Ад­на мая зна­ё­мая ву­чы­ла­ся ў ас­пі­ран­ту­ры. За­кон­чы­ла, але кан­ды­дац­кую так і не аба­ра­ні­ла, ад­кла­ла «на пас­ля» з-за аб’ек­тыў­ных пры­чын. Дзе­ці бы­лі ма­лыя, баць­кі па­ча­лі хва­рэць. Не ска­заць, што не пе­ра­жы­ва­ла. Тым больш што пра­цы там зас­та­ло­ся не так каб ужо і шмат. Не­як пад Но­вы год за­ві­таў да іх у гос­ці му­жаў дзя­дзь­ка, з якім доў­га не ба­чы­лі­ся. І пра­ма з па­ро­га спы­таў у жан­чы­ны: «Ну, как де­ла, не­сос­то­яв­ший­ся кан­ди­дат?». Яго б за шкір­ку ды на лес­ві­цу. Яна, вып­ла­каў­шы­ся ў ван­ным па­коі, па­са­дзі­ла за стол час­та­ваць…

Прочитано 1272 раз
Оцените материал
(0 голосов)
Система «Расчёт»