Трэнды, брэнды і кантэнты. Як уладальнікі аграсядзіб спасцігалі турыстычны дзэн

Адпачыць ад гарадской мітусні, падыхаць свежым паветрам, палупцавацца венікам у лазні ды крыху ад’есціся на вясковых прысмаках – такія турыстычныя прапановы ўжо мала прывабліваюць беларусаў, а тым больш грамадзян замежжа. Госці становяцца ўсё больш дасведчанымі дый разбалаванымі багаццем выбару. Між тым попыт на экалагічны рэлакс застаецца высокім. Чым зацікавіць кліента, як дабіцца вядомасці, навошта патрэбны аб’яднанні і чаму гасціннасць па-беларуску – гэта не проста «накасіць бабла», карэспандэнт «МП» даведалася ў Мінаблвыканкаме падчас семінара-трэнінгу для гаспадароў аграсядзіб цэнтральнага рэгіёна.

Мы пачынаем семінар…


Павучыць аграпрадпрымальнікаў працаваць і развіваць сваю справу ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі ўзяліся эксперты беларускага грамадскага аб’яднання «Адпачынак у вёсцы», кансультант банка, які звычайна выдаткоўвае крэдытныя сродкі гаспадарам сядзіб, а таксама супрацоўніца інтэрнэт-партала, які ведае амаль што ўсё пра турыстычную галіну.

Валерыя Кліцунова

– Цэнтральны рэгіён самы актыўны па колькасці аграсядзіб. І, напэўна, ён і самы разбалаваны блізкасцю двухмільённага агламерату турыстаў і гараджан, якія выязджаюць на адпачынак у сельскую мясцовасць, – патлума чыла старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання «Адпачынак у вёсцы» Валерыя Кліцунова.

– Мы вырашылі пачаць серыю тэматычных семінараў-трэнінгаў менавіта з цэнтральнага рэгіёна, бо сёння ён сапраўды флагманскі ў галіне аграбізнесу Беларусі. У нас ёсць праграмы навучання і для пачынаючых сядзібнікаў, і для «продвинутых». І вось для апошняй катэгорыі мы прапаноўваем тлумачэнне новых тэм і напрамкаў развіцця. Напрыклад, крэатыўная эканоміка – тое, што зараз у трэндзе ва ўсім свеце, і тое, што можа даць сядзібам канкурэнтную перавагу. Там не столькі патрэбны грошы, колькі творчасць і талент, каб зрабіць найлепшае ўражанне на наведвальнікаў. Акрамя таго, для нас вельмі важна, каб людзі сустракаліся, знаёміліся адно з адным, стваралі каманды.

У канферэнц-зале – больш за 20 гаспадароў і пэўная колькасць прадстаўнікоў мясцовых уладаў. Напрыклад, Салігоршчына вельмі зацікаўлена ў комплексным развіцці агратурызму. Не ўтойваюць: у вельмі многіх жыхароў рэгіёна існуюць сур’ёзныя праблемы з уяўленнем пра культурны, а галоўнае – здаровы адпачынак. Асабліва гэта тычыцца райцэнт ра – аднаго з антылідараў Міншчыны па колькасці наркаманаў і распаўсю джанасці ВІЧ.

Крэатывіць па поўнай

Паводле даных экспертаў, сёння ў Еўропе дробны прыватны бізнес складае 98% усіх занятых у турыстычнай індустрыі. Тлумачыцца ўсё проста: не можа дзяржава зай мацца гэтай справай на малым узроўні. Яе справа – стварыць спрыяльныя ўмовы для развіцця ўласнікаў і прыцягнення найбольшай колькасці замежных гасцей, што зараз і назіраецца ў Беларусі. Калі бізнесам займаецца чалавек, ён можа сабе дазволіць хуткасць манеўра: сёння вырабляе і прадае марожанае, а калі яно не ідзе – дадае нешта іншае. Ён укладвае невялікія, але свае грошы і заўсёды прыдумае, як рэагаваць на рынак, як зрабіць свой тавар найбольш прыцягальным.

Сучасны турыст – не проста спажывец-назіральнік. Безумоўна, ён чакае камфорту – і на гэтым спыняцца не будзем, – але каб задаволіць яго сённяшнія патрэбы, неабходна забяспечыць большае.

Сярэднестатыстычны турыст жадае ўбачыць, паўдзельнічаць,
узяць з сабой. Напрыклад, у Мінскім раёне ёсць фірма, якая вельмі даўно і паспяхова займаецца вырошчваннем расады для азелянення сталіцы. Гаспадары настолькі апанаваны гэтай справай, што вырашылі запрашаць і знаёміць з вытворчасцю гасцей. Спачатку нават не для таго, каб грошай зара біць – іх і так хапала. Прыдумалі «фішку»: на самым пачатку экскурсіі па парніках усім яе ўдзельнікам прапаноўваюць самастойна паса дзіць семечка і напісаць на гаршчочку сваё імя, а ў канцы ўручаюць «той самы» вазончык з раслінкай. Асабліва гэты немудрагелісты фокус уражвае дзяцей. Да таго ж яны вучацца догляду жывых падарункаў, адказнасці і беражлівым адносінам да навакольнага свету. Хоча це – верце, хочаце – не, але эксперты прыгадалі, як кіроўца экскурсійнага аўтобуса спачатку вельмі ўважліва разглядаў сваю раслінку, а потым аўтарытэтна заявіў: «Пэўна, хімікатамі залілі і пад спецыяльную лямпу паставілі. Вось яна і вырасла так хутка!». Жарты жартамі, але
гасцям – задавальненне, гаспадарам – аграпрыбытак, які амаль не запатрабаваў ніякіх дадатковых грашовых укладанняў. І гэта толькі адзін прыклад крэатыўнай эканомікі – сусветнага трэнда.

Працаваць камандай

Вядома, што найбольшага поспеху можна дасягнуць толькі аб’яднаўшыся з аднадумцамі. Аднымі з першых у краіне гэта зразумелі гаспадары аграсядзіб у Валожынскім раёне. Вось дзе турысту не дадуць засумаваць! Бо падарожжа не абмяжуецца адпачынкам толькі ў адной хаце, якой бы ўтульнай і гасціннай яна ні была. На аб’яднаным маршруце можна пагасціць у музыкі і майстра старажытных інструментаў, заві таць да пчаляроў, не толькі пачаставацца, але і ўзяць удзел у выпечцы хлеба – бадай, у кожнай сядзібы свая спецыялізацыя. «Валожынскія гасцінцы» пачалі актыўна развівацца год 7–9 таму, і сёння гэтая назва стала брэндам раёна. Яго выкарыстоўваюць ужо і мясцовыя ўлады, ладзяцца сумесныя праекты, шмат актыўных прадстаўнікоў аграбізнесу ўдзельнічаюць у разнастайных міжнародных праграмах, атрымліваюць гранты і ўкладваюць грошы ў далейшае развіццё. Але і гэта не заўсёды нават патрэбна. Адзін з сядзібнікаў забяспечыў працай амаль усю сваю вёсачку: бабулькі – фальклорны калектыў, які сустракае гасцей народнымі песнямі ды танцамі; рамеснікі – а людзі хутка навучыліся плесці кошыкі ды берасцянкі рабіць – забяспечваюць сувенірамі; садавіна, гародніна, малако, рыба і мяса – таксама ад мясцовых жыхароў. Карысць для ўсіх відавочная.

Не трэба саромецца!

«Брэнд», «трэнд», а крыху пазней яшчэ і «кантэнт» – новыя веды і новыя словы сыпаліся на ўдзельнікаў семінара амаль без перапынку.
– Калі вы не ведаеце наш пар тал – гэта катастрофа! – дзяўчына «з інтэрнэту» адразу вырашыла ўзяць быка за рогі. – Я раскажу вам пра нашы кантэнт-праекты – гэта сёння самая сучасная рэклама.

Практычна адзіны спосаб дастукацца да вашых кліентаў. Я тут пачула, што беларускі аграбізнес – гэта не толькі для таго, каб «бабла накасіць». Не трэба саромецца! Першая матывацыя бізнесу – заробак грошай.

Вельмі хутка высветлілася, што ў дачыненні менавіта да беларускага агратурызму журналістка памыляецца. Гаспадары сядзіб, паводле іх жа слоў, укладваюць у сваю справу душу. Гэта не заробак, а стыль жыцця. І стапрацэнтнай запаўняльнасці сваіх сядзіб на працягу года ім не хочацца.

– Мне не трэба любы госць. Мне не трэба нават добры госць. Мне патрэбен МОЙ госць – чалавек, які раздзяляе мае інтарэсы, якому цікава менавіта мая сядзіба, які прыехаў і будзе надалей прыяз-
джаць менавіта да мяне, – аргументаваў сваю пазіцыю адзін з
удзельнікаў семінара.

Тым не менш цікавай і патрэбнай інфармацыі было дастаткова: навошта пераконваць гасцей пакідаць водгукі, штó і як пісаць, рэкламуючы сваю сядзібу на розных інтэрнэт-пляцоўках, навошта ладзіць мясцовыя фестывалі і святы вёсак…

– Для мяне гэта было вельмі карысна, таму што я толькі на пачатку дзейнасці сядзібніка, – прызнаўся адзін з удзельнікаў семінара-трэнінгу. – Заўсёды цікава пазнаёміцца з людзьмі, якія зай маюцца гэтым кірункам. Кожны досвед унікальны! Вельмі карысны семінар, таму што заўсёды ёсць новыя тэндэнцыі, напрамкі. Такія мерапрыемствы неабходны – для таго, каб ісці ў нагу з часам і разумець сітуацыю. Чаркі і шкваркі ўжо недастаткова – сто адсоткаў! Тут рабіўся акцэнт на неабходнасць беларускай адметнасці. І ў гэтым кірунку можна смела развівацца.

Рекомендации для Вас

Об авторе: redactor2

Добавить комментарий