Зенькавіцкі дзіцячы сад-базавая школа атрымала сертыфікат на 15 камплектаў лыж

У рамках акцыі «Міншчына спартыўная» і з мэтай папулярызацыі зімовых відаў спорту Зенькавіцкі дзіцячы сад-базавая школа імя А. Якімовіча атрымала сертыфікат на 15 камплектаў лыж ад галоўнага ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму Мінскага аблвыканкама.

Весела было на школьным стадыёне, дзе юныя спартмены высвятлялі, хто хутчэй і спрытнейшы ў катанні на лыжах, таму не адразу і заўважылі гасцей з каштоўным падарункам, які маладому дырэктару школы Дар’і Бабейкінай перадалі намеснік старшыні раённага выканўчага камітэта Анжэла Федчанка, начальнік упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Уладзімір Казючыц .

– Чалавек заўсёды імкнецца быць здаровым. На жаль, многія лічаць, што добрае самаадчуванне можна атрымаць не прыклаўшы намаганні. Дастаткова выпіць цудадзейную таблетку, але гэта не так. Толькі заняткі фізкультурай і спортам дапамагаюць нам быць здаровымі, загартоўваюць, аздараўліваюць і засцерагаюць ад многіх хвароб, – адзначыла ў сваім выступленні Анжэла Алегаўна. – Яны садзейнічаюць і ўмацаванню духа. Той, хто не лянуецца кожны дзень рабіць зарадку, выконваць розныя фізічныя практыкаванні, становіцца адказным і мэтанакіраваным. Мы спадзяёмся, што гэты інвентар дапаможа актыўна займацца зімовымі відамі спорта і падорыць добры настрой.

Ад імя вучняў і педагогаў дырэктар школы падзякавала за каштоўны падарунак і запэўніла, што лыжы не будуць пыліцца ў спартыўнай зале, а як толькі паступяць у навучальную ўстанову апрабіруюцца вучнямі. “Спадзяёмся, што мы апраўдаем вашы чаканні і ў наступным годзе пакажам высокія вынікі ў зімовых відах спорту,”– запэўніла настаўніца фізічнай культуры і здароўя Ірына Базава.

— У рамках акцыі сертыфікаты таксама атрымалі сярэдняя школа №1 імя А. Пушкіна на 25 камплектаў лыж і Ліцвянская базавая школа-дзіцячы сад 10 камплектаў, — расказаў Уладзімір Казючыц. — Наша упраўленне закупіла яшчэ 60 камплектаў лыж, якія ў бліжэйшы час будуць размеркаваны па школах. Сёлета плануецца забяспечыць гэтым інвентаром усе ўстановы адукацыі раёна. Спадзяёмся, гэта павысіць цікаваць да зімовых відаў спорту і прыцягне ўвагу яшчэ большай колькасці вучняў і іх бацькоў.

Рекомендации для Вас

Об авторе: redactor

Добавить комментарий