У Дзяржынску прайшло выніковае пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы

Выніковае пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама прайшло ў Дзяржынску. Ключавой падзеяй стала падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне інфармацыйнай палітыкі паміж аблвыканкамам і БДУ. Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнік цэнтральнага рэгіёна Анатоль Ісачанка і рэктар універсітэта Андрэй Кароль.

Анатоль ІСАЧАНКА, старшыня Мінскага аблвыканкама:

– Ёсць некалькі сур’ёзных пытанняў, якія трэба разумець, каб прымаць рашэнні і рухацца далей. Час дыктуе новыя падыходы да арганізацыі работы з насельніцтвам. Таму нам патрэбна абнаўленне, амаладжэнне ідэалагічных кадраў. Добры ідэолаг – гэта штучны тавар, і нам трэба ўважліва ставіцца да выбару кадраў і падыходаў у працы. Трэба ўмець спалучаць вопыт, набыты прафесійнымі ідэолагамі, і сучасныя падыходы перспектыўнай моладзі. Лепшае часам бывае ворагам добрага, але мы не павінны стаяць на месцы. СМІ трэба больш актыўна ўзнімаць праблемы і расказваць пра іх вырашэнне, варта актывізаваць інфармацыйна-выхаваўчую работу ва ўстановах адукацыі, больш поўна выкарыстоўваць велізарны патэнцыял грамадскіх арганізацый, а да культурна-масавых мерапрыемстваў падыходзіць з душой. Дробязей у такой справе, як ідэалагічная палітыка, не бывае.

Дакумент прадугледжвае стварэнне інавацыйнага медыйнага кластара, правядзенне на Міншчыне сумесных семінараў, навукова-практычных канферэнцый, круглых сталоў і іншых мерапрыемстваў з удзелам як спецыялістаў вобласці, так і студэнтаў, аспірантаў, маладых навукоўцаў БДУ.

Анатоль Ісачанка уручыў Дыплом абласнога конкурсу «Творчы алімп Міншчыны» аб выдзяленні гранта аблвыканкама дырэктару Слуцкага краязнаўчага музея
Наталлі Серык для стварэння ўнікальнай экспазіцыі

На выніковай калегіі гаварылі не толькі пра дасягненні. Прамоўцы адкрыта агучылі пытанні, на якія ў хуткім часе трэба знайсці адказ. Так, супрацоўнікам культуры даручана больш актыўна развіваць сацыяльныя сеткі, музейшчыкам – ствараць віртуальныя экскурсіі, а сродкам масавай інфармацыі – узнімаць праблемы і расказваць пра іх вырашэнне.

Да ідэалагічнага актыву з пасылам актывізаваць работу з грамадзянамі на месцах звярнуўся намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Жаўняк: «Не сядзіце ў кабінетах – ідзіце да лю-
дзей, ацэньвайце абстаноўку і прымайце рашэнні». Выступілі таксама міністры інфармацыі і культуры Аляксандр Карлюкевіч і Юрый Бондар.

Знакаміты гадзіннікавы майстар з Дзяржынска Андрэй Мартынюк прадстаўляў
свае работы разам з кіраўніком ДУ «Дзяржынскі раённы цэнтр
культуры і народнай творчасці» Лідзіяй Драчынскай

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Таццяна Хмель станоўча ацаніла працу калег. Тым не менш, на яе погляд, ёсць адразу некалькі пытанняў, якія яшчэ трэба вырашыць. Перадусім – амаладжэнне кадраў і больш актыўнае ўкараненне сучасных падыходаў у ідэалагічнай рабоце, максімальнае асваенне інтэрнэт-прасторы.
– «Жывыя» сацсеткі, віртуальныя экскурсіі па ўстановах і прадпрыемствах, электронныя версіі матэрыялаў музеяў – усё гэта павінна з’явіцца самым найбліжэйшым часам, – адзначыла Таццяна Хмель.

Завяршылася калегія цырымоніяй уручэння ўзнагарод.

Уладзімір Жаўняк, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта

напрамую звярнуўся да ідэалагічнага актыву з пасылам актывізаваць працу з грамадзянамі на месцах:
«Не сядзіце ў кабінетах – ідзіце да людзей, ацэньвайце абстаноўку і прымайце рашэнні!»

Аляксандр Карлюкевіч, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь:

«Нам усім трэба проста выхоўваць сапраўдных грамадзян сваёй краіны»

Юлія ГАЎРЫЛЕНКА

Рекомендации для Вас

Об авторе: redactor2

Добавить комментарий