Камунальны дайджэст

Інвестыцыі для трубаправодаў, новая стратэгія абыходжання з адходамі і вяртанне грошай за няякасныя паслугі – самыя актуальныя і цікавыя навіны ЖКГ – у нашым аглядзе.

За паслугі можна заплаціць і менш. Але…

…толькі ў некаторых выпадках. Згодна з пастановай урада, якую апублікавалі на Нацыянальным прававым партале, памер платы можа быць зменшаны за наступныя паслугі:
тэхнічнае абслугоўванне (да 25% у залежнасці ад тыпу паслугі)
за няякасную пітную ваду (10%; у 2025 годзе паказчык вырасце да 30%)

Грошы можна вярнуць толькі за перыяд, калі паслуга аказвалася няякасна. Каб зафіксаваць гэты факт, трэба звярнуцца ў службу ЖКГ, якая правядзе праверку.

Дарэчы, патрабаваць зрабіць пераразлік можна і зараз. Галоўнае новаўвядзенне, якое прапісана ў пастанове, – указваецца дакладны памер вернутых грошай. У той жа час спецыялісты нагадваюць, што пры неаплаце «камуналкі» спажывец павінен заплаціць арганізацыі ЖКГ пеню ў памеры 0,3% за кожны дзень пратэрміноўкі.

Гэтыя змены ўступяць у дзеянне з 16 сакавіка.

Падыход да адходаў

Прэзідэнт Беларусі падпісаў Дырэктыву №7 «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны». Асноўныя тэзісы дакумента тычацца павышэння якасці паслуг, правя­дзення сумленнай тарыфнай палітыкі, аказання дзяржпадтрымкі малазабяспечаным катэгорыям грамадзян. Таксама ў дырэктыве ўказваецца на неабходнасць удасканалення адпаведнай сістэмы абыходжання з цвёрдымі адходамі.

Вырашэнне гэтых задач дазволіць выйсці на новы ўзровень прадастаўлення камунальных паслуг. У краіне будуць створаны ўмовы для павышэння эфектыўнасці работы камунальных арганізацый, а таксама падрыхтоўкі кадраў для гэтай галіны. Згодна з дырэктывай у 2020 годзе плануецца ўвесці пасля капітальнага рамонту не менш за 3,6 млн м2 жылля. У тым жа годзе арганізацыям ЖКГ неабходна перайсці на паўторнае выкарыстанне чвэрці ўсіх цвёрдых адходаў. А з 2025 года кожны спажывец у Беларусі павінен забяспечвацца якаснай пітной вадой.

Мадэрнізацыя цеплавых сетак закране Міншчыну

Банк развіцця намеціў план фінансавання дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў на бягучы год. Яго адпаведнай пастановай зацвер­дзіў беларускі ўрад. Згодна з дакументам, гэтая фінансавая арганізацыя выдаткуе амаль мільярд рублёў на розныя інфраструктурныя праекты. Сярод іх – будаўніцтва Мінскага метрапалітэна, дарог і рэканструкцыя ўзлётна-пасадачных палос у Нацыянальным аэрапорце.

Асобныя праекты прафінансуюць і ў Мінскай вобласці. Так, частка грошай будзе накіравана на замену цеплавых сетак арганізацый ЖКГ Міншчыны.

Рекомендации для Вас

Об авторе: redactor2

Добавить комментарий