Камунальны дайджэст

Новыя смеццявозы, зніжэнне камунальных выдаткаў і інструкцыя па вывазу адходаў. Самыя цікавыя камунальныя навіны – у нашым аглядзе.

Аб’ём бюджэтнага субсідзіравання ў мінулым годзе зменшыўся

Прыкладна на 9% у параўнанні з 2017-м. Такія лічбы прыводзіць Міністэрства ЖКГ. У натуральным выражэнні сума перакрыжаванага субсідзіравання скарацілася на 55 млн рублёў. Бюджэтнага – на 42,5 мільёна. У 2018 годзе затраты на аказанне жыллёва-камунальных паслуг профільнымі арганізацыямі зменшыліся амаль на 84 мільёны рублёў. Гэта таксама дазволіла павялічыць узровень пакрыцця выдаткаў на 1,3% (без уліку павышэння тарыфаў).

Паступовае зніжэнне выдаткаў дазваляе стрымліваць рост цэн на аплату жыллёва-камунальных паслуг.

Мінскі аўтазавод дапаможа абнавіць парк смеццявозаў

У тым ліку і на Міншчыне. Пастаўкі партыі спецыялізаваных машын для вывазу адходаў кампанія пачала яшчэ ў канцы мінулага года. Кантрактамі прадпрыемства з дзяржаўнымі ўстановамі прадугледжана перадача 90 смеццявозаў ва ўсё рэгіёны краіны. Аўтапаркі беларускіх гарадоў папоўняць дзесяць розных мадэлей.

Камунальнікам Міншчыны дастанецца 16 новенькіх адзінак. Палова з іх ужо знаходзіцца ў распараджэнні службаў ЖКГ.

Як адзначылі на заводзе, такая крупная цэнтралізаваная закупка спецтэхнікі адбылася ўпершыню. Для яе належнага тэхнічнага абслугоўвання будзе створаны неабходны запас запчастак.

Новыя схемы ўтылізацыі смецця

Мерапрыемствы па збору, вывазу і ўтылізацыі камунальных адходаў у населеных пунктах павінны праводзіцца згодна з пэўнымі правіламі. Гэта адзначаецца ў пастанове №9 Міністэрства ЖКГ, якая ўступіла ў дзеянне з 1 красавіка. Арганізацыі, упаўнаважаныя займацца адходамі, абавязаны распрацаваць на аснове дакумента адпаведны комплекс задач і зацвердзіць яго ў органе мясцовай улады.

Схема вывазу смецця будзе распрацавана з улікам асаблівасцей кожнага рэгіёна. У тым ліку геаграфічнага становішча, аддаленасці гарадоў і вёсак, наяўнасці спецыялізаванага транспарту і г. д. Калі ўсё будзе разлічана правільна, служба ЖКГ атрымае магчымасць фінансаваць рэалізацыю мерапрыемстваў.

Прыняцце пастановы – яшчэ адзін крок да выканання патрабаванняў Нацыянальнай стратэгіі па абыходжанню з цвёрдымі камунальнымі адходамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі на перыяд да 2035 года.

Рекомендации для Вас

Об авторе: redactor2

Добавить комментарий